Суботні Дзень, прысвечаны Году народнага адзінства
2021 год у нашай краіне аб’яўлены Годам народнага адзінства. У школе 17 красавіка прайшлі мерапрыемствы, прывечаныя Году народнага адзінства. Для вучняў пачатковых класаў прайшла гадзіна карыснай інфармацыі “Лепшыя сябры на свеце – краіны маёй суседзі”, для старэйшых — круглы стол «Беларусь учора, сёння, заўтра».
Заняткі па вывучэнні ПДР “Пытайцеся – адкажам” у рамках Адзіных дзён ведаў Правілаў дарожнага руху
Заказнік рэспубліканскага значэння «Буслаўка»
У красавіку ўдзельнікі праекта «Зялёныя школы» выканалі заданне 1.13: наведалі заказнік рэспубліканскага значэння «Буслаўка», сабралі інфармацыю пра яго ўнікальны раслінны і жывёльны свет, а таксама аформілі картасхему і стэнд з кароткім апісаннем унікальнасці тэрыторыі, чаму яна ахоўваецца дзяржавай. Побач з картасхемай яны размясцілі выявы відаў дзікіх жывёл і дзікарослых раслін, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.
Рэспубліканская акцыя «За бяспеку разам»
Для павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва, актывізацыі пажарна-прафілактычнай работы, аналізу яе эфектыўнасці і ацэнкі гатоўнасці тэрыторый да вяснова-летняга пажаранебяспечнага перыяду з 12 па 28 красавіка 2021 года праводзіцца рэспубліканская акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе «За бяспеку разам».
Акцыя «Упершыню ў свеце! Чалавек у космасе!»
12 красавіка піянеры школы разам з членамі ГА «БРСМ» правялі акцыю «Упершыню ў свеце! Чалавек у космасе!», прысвечанай Сусветнаму дню касманаўтыкі. Кожны ўдзельнік змог пазнаёміцца з інфармацыяй пад кодавай назвай «60», размаляваць сваю ракету або скласці пазл, каб даведацца новыя факты пра першы палёт Юрыя Гагарына ў космас.
Дзень касманаўтыкі. 60 гадоў з дня першага палёту чалавека ў космас
Дзень касманаўтыкі-свята, прымеркаванае да першага ў свеце палёту савецкага чалавека ў космас. 12 красавіка 1961 года быў здзейснены палёт першага чалавека ў космас на арбітальным караблі «Усход». Першым касманаўтам планеты стаў Юрый Гагарын! Спраўдзілася мара-чалавек паляцеў у космас! Звычайны дзень быў перапынены паведамленнем: «Працуюць усе радыёстанцыі Савецкага Саюза! Упершыню ў свеце! Чалавек у космасе!»