Абітурыенту-2022! Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь запрашае

Артыкул 2021-2022

Прэзентацыя і відэаролік

Продолжить чтениеАбітурыенту-2022! Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь запрашае

Цімураўцы.By.Кастрычнік. Цімураўскі рух

Вось і адбылася першая сустрэча піянераў 8 класа на конкурсе «Цімураўцы.By», дэвіз якога «З дабром у сэрцы» . На працягу года каманда школы «Бумеранг. Дабро заўсёды вяртаецца» будуць праходзіць навучанне па розных валанцёрскіх напрамках, што дапаможа прыдумаць унікальную праграму да Дня абароны дзяцей і стварыць незабыўны дзень для маленькіх жыхароў нашай Радзімы. На першым занятку піянеры даведаліся пра добраахвотніцтва, якое аб’ядноўвае неабыякавых хлопчыкаў і дзяўчынак, пра рух ГА «БРСМ» «Добрае сэрца», а таксама стварылі партрэт сучаснага цімураўца.

Продолжить чтениеЦімураўцы.By.Кастрычнік. Цімураўскі рух

Інфармацыяная кампанія «ZOOM-Дзеці ў руху за клімат»

Напярэдадні Еўрапейскага тыдня ўстойлівай энергіі, які праводзіцца ў свеце з 25 па 29 кастрычніка, ва ўстанове адукацыі «Хараўская сярэдняя школа»  з 18.10 па 23.10 прайшоў Тыдзень клімату. Навучэнцы 4 класа разам з класным кіраўніком Драздовай В.А. прынялі ўдзел у інфармацыйнай кампаніі «ZOOM-Дзеці ў руху За клімат». Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся, як зрабіць штодзённыя падарожжа ў школу, дадому, у госці экалагічнымі, г. зн. бяспечнымі для прыроды і карыснымі для здароўя: праводзілі заняткі на экалагічную тэматыку, бралі інтэрв’ю ў бацькоў, сяброў, настаўнікаў, праводзілі досведы і эксперыменты. Усе атрыманыя вынікі вучні фіксавалі ў сваіх працоўных сшытках.

Продолжить чтениеІнфармацыяная кампанія «ZOOM-Дзеці ў руху за клімат»

З 18 па 23 кастрычніка ў школе праходзіў тыдзень «Бяспечны інтэрнэт»

З 18 па 23 кастрычніка праходзіў тыдзень «Бяспечны інтэрнэт». Вучні змаглі задаць свае пытанні падчас работы інфармацыйнай пляцоўкі “Парады дзецям у Інтэрнэце”, наведалі гульню-падарожжа “Вясёлы інтэрнэт” і круглы стол «Правапарушэнні і злачынствы ў сетцы Інтэрнэт – прававая адказнасць”. Таксама на працягу тыдня прайшлі тэматычныя і інфармацыйныя гадзіны.

Продолжить чтениеЗ 18 па 23 кастрычніка ў школе праходзіў тыдзень «Бяспечны інтэрнэт»

Суботні дзень бяспечных паводзін

Мерапрыемствы суботы 23 кастрычніка завяршылі Тыдзень бяспечнага інтэрнэта. Для вучняў пачатковых класаў пайшлі гадзіна зносін “Мы – разумныя карыстальнікі Інтэрнэта” і віктарына “Што я ведаю пра бяспечную працу ў Інтэрнэце”, вучні 5 — 8 класаў разважалі пра карысць і шкоду Інтэрнэта падчас адкрытага мікрафона “Інтэрнэт – сучаснае асяроддзе пражывання. Бяспека ў асяроддзі”. Усе жадаючыя маглі прыняць удзел у конкурсе малюнкаў “Інтэрнэт – гэта… Таксама сёння актыў піянерскай дружыны падрыхтаваў газету «Пётр Клімук — наш касманаўт».

Продолжить чтениеСуботні дзень бяспечных паводзін

Выстава «Парад агародніны і садавіны»

Традыцыйна ў школе прайшла выстава «Парад агародніны і садавіны», да якой вучні падрыхтавалі вырабы з агародніны і садавіны. Лепшыя работы былі ўзнагароджаны дыпломамі.

Продолжить чтениеВыстава «Парад агародніны і садавіны»

Акцыя «Бяспечныя канікулы» ў рамках Адзіных дзён ведаў Правілаў дарожнага руху

21 кастрычніка ў рамках Адзіных дзён ведаў Правілаў дарожнага руху ва ўстанове адукацыі прайшла гадзіна зносін «Бяспечныя канікулы», а таксама члены Савета старшакласнікаў правялі акцыю «Флікер — твой надзейны сябар». Падчас акцыі яны не толькі праверылі наяўнасць флікераў у вучняў і работнікаў школы, але і правялі інфармацыйную кампанію аб неадходнасці нашэння флікера ў цёмны час сутак.

Продолжить чтениеАкцыя «Бяспечныя канікулы» ў рамках Адзіных дзён ведаў Правілаў дарожнага руху

Заданне 3.1. па тэме «Водазабеспячэнне»: вывучэнне спажывання вады ў рамках работы праекта «Зялёныя школы»

У кастрычніку удзельнікі праекта «Зялёныя школы»  выканалі заданне 3.1. па тэме «Водазабеспячэнне». Хлопчыкі і дзяўчынкі правялі вывучэнне спажывання вады ва ўстанове адукацыі, адзначылі месцы спажывання вады і атрыманыя схемы размясцілі на першым і другім паверсе школы.

 

 

Продолжить чтениеЗаданне 3.1. па тэме «Водазабеспячэнне»: вывучэнне спажывання вады ў рамках работы праекта «Зялёныя школы»