Заданне 1.4. па тэме «Біяразнастайнасць»: вывучэнне разнастайнасці птушак на тэрыторыі ўстановы адукацыі ў рамках работы праекта «Зялёныя школы»
У красавіку-маі ўдзельнікі праекта «Зялёныя школы» выканалі заданне 1.4. па тэме «Біяразнастайнасць». Юныя эколагі вывучалі птушак на тэрыторыі ўстановы адукацыі і назіралі за іх паводзінамі.
Суботні дзень здароўя
10 мая ў школе прайшлі мерапрыемствы ў рамках дня здароўя. Гульнёва-пазнавальная праграма “У гасцях у доктара Нехварэйкі” сабрала вучняў пачатковых класаў. Усе жадаючыя прынялі ўдзел у конкурсе міні-праектаў “Якім я бачу дзень здароўя ў наступным навучальным годзе”. Таксама прайшлі спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы.
Школа Актыўнага Грамадзяніна для VIII-XI класаў. Май 2021 г.
Удзел ва ўрачыстым мітынгу да Дня Перамогі
З 3 мая па 8 мая ў школе праходзіў Тыдзень герба і сцяга
З 3 мая па 8 мая ў школе праходзіў Тыдзень “9 мая – Дзень Перамогі”
Суботні дзень памяці аб Вялікай Перамозе
Фестываль ваеннай песні «Дзякуй прадзеду за Перамогу»
У рамках Тыдня «9 мая — Дзень Перамогі» ў школе прайшоў фестываль ваеннай песні. Кожны клас выступіў з песняй ваенных гадоў. «Кацюша», «Тры танкіста», «Смуглянка»… Цікава і кранальна прайшоў фестываль, прысвечаны песням пра вайну, прысвечаны памяці тых, хто аддаў сваё жыццё за сучасную мірную будучыню. Але ёсць памяць, якой не будзе канца, — гэта памяць падрастаючага пакалення.