Удзел у абласным этапе рэспубліканскага конкурсу «Лідар года»
31 сакавіка пераможца раённага этапа конкурса «Лідар года» Скобля Аліна разам з группай падтрымкі (Імховік Вераніка, Губарык Маргарыта, Ліштван Лізавета, Губарык Ганна, Жур Ангеліна, Зыбін Арцём, Кавальская Таццяна, кіраўнік Фядотава Аляксандра Аляксандраўна) выступіла на абласным этапе конкурса, які праходзіў у ЦМТ г.Брэста. Аліна разам з камандай выступілі творча, яскрава і яшчэ раз даказалі, што піянеры Хараўской сярэдняй школы і Пружанскага раёна творчыя і яскравыя!
Карысныя канікулы…Вясновыя канікулы…Актыўныя канікулы…
Вясновыя канікулы працягваюцца і распісаны штохвілінна:трэба паспець і падцягнуць свае веды па прадметах, і ў спартыўных спаборніцвтвах прыняць удзел, і абмеркаваць свае правы і абавязкі, і аб’яднанні па інтарэсах наведаць, і пападарожнічаць па дзіцячым прававым сайце, і пагуляць у настольныя гульні і шмат чаго яшчэ цікавага і карыснага пасмець зрабіць за адзін тыдзень канікул.
Карысныя канікулы…Вясновыя канікулы…Бяспечныя канікулы…
Наведванне выстаў «Генацыд на Пружаншчыне: па матэрыялах даследавання» і «Дзіцячы погляд з вечнасці»
26 сакавіка ў рамках Года гістарычнай памяці вучні 6-8 класаў наведалі выставы «Генацыд на Пружаншчыне: па матэрыялах даследавання» і «Дзіцячы погляд з вечнасці». На выставе «Генацыд на Пружаншчыне: па матэрыялах даследавання» вучням расказалі пра тэму генацыду беларускага і яўрэйскага насельніцтва на Пружаншчыне ў гады Вялікай Айчыннай вайны, пра гета, якое знаходзілася ў Пружанах, пра трагічны лёс яго вязняў.
Суботні дзень бяспечных паводзін
Апошняя субота чвэрці традыцыйна была прысвечана бяспечным паводзінам. Вучні пачатковых класаў наведалі гадзіну зносін “Калі ты адзін дома”, конкурс малюнкаў “Бяспечныя канікулы”. Вучні 5-7 класаў сабраліся на практычных занятках на пляцоўцы па Правілах дарожнага руху “Адказны пешаход, дысцыплінаваны веласіпедыст” і круглым стале “Прававая адказнасць падлеткаў”. Таксама сёння члены піянерскай дружыны наведалі раённую школу піянерскага актыву “Майстар ідэй”.
Адзіны дзень інфармавання для VIII-XI класаў у сакавіку «Школа Актыўнага Грамадзяніна» (ШАГ-7)
25 сакавіка ў VIII-XI класах прайшоў адзіны дзень інфармавання для VIII-XI класаў па тэме «Гонар за Беларусь. Чыстае навакольнае асяроддзе -ключ да здаровага жыцця». Старшакласнікі пагутарылі аб захаванні біяразнастайнасці, дасягненнях у галіне захавання экалагічна чыстага навакольнага асяроддзя, а таксама распрацавалі экалагічную школьную акцыю на красавік месяц.