Экскурсія ў Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і Нацыянальную бібліятэку
У апошні дзень канікул старшакласнікі наведалі Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і Нацыянальную бібліятэку. У музеі вучняў чакала 10 залаў з першага дня вайны да вялікай Перамогі. Сапраўдныя дакументы ваенных гадоў, вялікая экспазіцыя ваеннай тэхнікі і зброі, мультымедыйныя экспанаты, асабістыя рэчы і ўзнагароды ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны…і многае іншае дапамаглі яшчэ раз адчуць увесь жах той вайны і задумацца над тым, як добра, што сёння мы жывем пад мірным небам.
2 красавіка — Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі
Штогод 2 красавіка ў нашай краіне і ў Расіі адзначаецца агульнае свята-Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. У гэты дзень абодва народы святкуюць ідэю свайго аб’яднання. Нагадаем, што ў гэты дзень у 1996 годзе прэзідэнты абедзвюх краін сустрэліся ў Маскве для стварэння супольнасці Расіі і Беларусі.
Экскурсія ў Брэсцкі тэатр лялек
1 красавіка вучні пачатковых класаў наведалі Брэсцкі тэатр лялек. Пасля паспяховага праходжання квэста і майстар-класа па вырабу лялек вучні наведалі спектакль «Папялушка». Дзякуючы экскурсіі хлопчыкі і дзяўчынкі не толькі паглядзелі сапраўдную тэатральную пастаноўку, але і пазнаёміліся з работай тэатра.
Карысныя канікулы…Вясновыя канікулы…Разумныя канікулы…
Канікулы працягваюцца, а гэта значыць працягваецца час наведвання мерапрыемстваў: інтэлектуальная гульня «Разумнікі і разумніцы» сабрала жадаючых паспрачацца ў кемлівасці, конкурс калажаў «Глядзі на свет пазітыўна» запрасіў тых, хто пажадаў паспрабаць сабе ў творчай ролі, настольныя гульні і спартыўная зала таксама прапанавалі для сваіх наведвальнікаў цікавыя заняткі.
Экскурсія у Ружанскі замак Сапегаў і заапарк «Залаты фазан»
Удзел у абласным этапе рэспубліканскага конкурсу «Лідар года»
31 сакавіка пераможца раённага этапа конкурса «Лідар года» Скобля Аліна разам з группай падтрымкі (Імховік Вераніка, Губарык Маргарыта, Ліштван Лізавета, Губарык Ганна, Жур Ангеліна, Зыбін Арцём, Кавальская Таццяна, кіраўнік Фядотава Аляксандра Аляксандраўна) выступіла на абласным этапе конкурса, які праходзіў у ЦМТ г.Брэста. Аліна разам з камандай выступілі творча, яскрава і яшчэ раз даказалі, што піянеры Хараўской сярэдняй школы і Пружанскага раёна творчыя і яскравыя!
Карысныя канікулы…Вясновыя канікулы…Актыўныя канікулы…
Вясновыя канікулы працягваюцца і распісаны штохвілінна:трэба паспець і падцягнуць свае веды па прадметах, і ў спартыўных спаборніцвтвах прыняць удзел, і абмеркаваць свае правы і абавязкі, і аб’яднанні па інтарэсах наведаць, і пападарожнічаць па дзіцячым прававым сайце, і пагуляць у настольныя гульні і шмат чаго яшчэ цікавага і карыснага пасмець зрабіць за адзін тыдзень канікул.