Лета на здароўе! Справа №3 «Бяспечнае лета»

Напрацягу двух дзён хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі новую справу і новыя заданні. На гэты раз юныя даследчыкі вывучалі правілы бяспечных паводзін на летніх канікулах. У рамках акцыі «Канікулы без дыму і агню» прайшлі пазнавальная гульня «Бяспека — гэта важна», онлайн-экскурсія ў Столінскі цэнтр бяспекі, чэмпіянат па крыжаванкам і рэбусам «Пытанні бяспекі». Другі дзень справы №3 пачаўся з заняткаў на пляцоўцы па вывучэнні ПДР «Я — пешаход», а працягнуўся майстар-класам «Як аказаць першую дапамогу сябру, пакуль не прыехаў доктар». Справа №3 раскрыта. Ідзем далей!

Добавить комментарий