Інфармацыяная кампанія «ZOOM-Дзеці ў руху за клімат»

Напярэдадні Еўрапейскага тыдня ўстойлівай энергіі, які праводзіцца ў свеце з 25 па 29 кастрычніка, ва ўстанове адукацыі «Хараўская сярэдняя школа»  з 18.10 па 23.10 прайшоў Тыдзень клімату. Навучэнцы 4 класа разам з класным кіраўніком Драздовай В.А. прынялі ўдзел у інфармацыйнай кампаніі «ZOOM-Дзеці ў руху За клімат». Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся, як зрабіць штодзённыя падарожжа ў школу, дадому, у госці экалагічнымі, г. зн. бяспечнымі для прыроды і карыснымі для здароўя: праводзілі заняткі на экалагічную тэматыку, бралі інтэрв’ю ў бацькоў, сяброў, настаўнікаў, праводзілі досведы і эксперыменты. Усе атрыманыя вынікі вучні фіксавалі ў сваіх працоўных сшытках. Таксама ўвесь тыдзень хлопчыкі і дзяўчынкі карысталіся асабістым транспартам як мага радзей, замест гэтага хадзілі пешшу, ездзілі на роварах або ў грамадскім транспарце. За кожны такі паход навучэнцы ўклейвалі ў спецыяльныя альбомы «зялёныя сляды», а тыя, хто выконваў дзеянні па эканоміі энергіі, яшчэ і»блакітныя сляды». Атрыманыя матэрыялы былі перададзеныя куратару праекта, для перадачы удельніка канферэнцыі ААН па змяненні клімату. 23 кастрычніка ўсім удзельнікам былі ўручаны сертыфікаты, альбомы і карысныя падарункі.

Добавить комментарий