Гадзіна Зямлі

У Беларусі 26 сакавіка пройдзе самая масавая міжнародная экалагічная акцыя «Гадзіна Зямлі». «Мінпрыроды запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у акцыі «Гадзіна Зямлі»: 26 сакавіка ў 20.30 на гадзіну выключым святло разам», — расказалі ў прэс-службе.

Асноўная мэта акцыі-прыцягнуць увагу да наступстваў змены клімату, неабходнасці адказнага стаўлення да прыроды і рэсурсаў нашай планеты. «Эканомія энергіі не з’яўляецца галоўнай мэтай акцыі-важна адзінства, якое праяўляюць людзі перад тварам экалагічных праблем, гатоўнасць кожнага зрабіць свой уклад у дабрабыт планеты»,-адзначылі ў прэс-службе. Акцыя пройдзе ў Беларусі ўжо 13-ы раз пад эгідай Сусветнага фонду дзікай прыроды (WWF). Упершыню дадзенае мерапрыемства было праведзена ў аўстралійскім Сіднэі 31 сакавіка 2007 года. Ужо праз год акцыю падтрымала 35 дзяржаў і звыш 400 гарадоў. Беларусь далучылася да акцыі ў 2009 годзе.

Добавить комментарий