«А ну-ка, хлопцы»
26 лютага у рамках марафона патрыятычных спраў у школе прайшоў конкурс «А ну-ка, хлопцы», прысвечаны дню Абаронцаў Айчыны. Удзел прымалі хлопцы 9 — 11 класаў. Вучні паказалі ўсю сваю моц, спрытнасць, і самае галоўнае пачуццё гумару!!!
З 15 лютага па 24 лютага ў школе прайшла дэкада “Афганістан у лёсах нашых землякоў”
2024 год адзначаны важнай датай-35-й гадавінай з дня вываду савецкіх войскаў з Афганістана. Афганская вайна доўжылася больш за 9 гадоў — з 25 снежня 1979 г. па 15 лютага 1989г. З мэтай патрыятычнага выхавання дзяцей і моладзі ў рамках дэкады у школе прайшлі наступныя мерапрыемствы: віртуальнае падарожжа “Афганістан у лесах беларусаў. Знакавыя месцы”, інфармацыйныя гадзіны “Рэха вайны ў Афганістане”, урок мужнасці “Час выбраў нас, закружыў у Афганскай завеі», а таксама была арганізавана выстава “У іх лёсе была вайна”.
Раённы этап абласнога конкурса «У адзіным рытме»
З мэтай стварэння аптымальных умоў для раскрыцця і рэалізацыі творчага патэнцыяла калектываў прайшоў раённы этап абласнога конкурса «У адзіным рытме» у рамках рэспубліканскага агляда-конкурса «Сэрцам адданыя роднай зямлі». Наша каманда ўдзельнічала ў намінацыі флаг-шоў і атрымалі перамогу. Віншуем і ганарымся!
Вучні 7 і 10 класаў наведалі Хараўскі выбарчы ўчастак №40
21 лютага вучні 7 і 10 класаў наведалі Хараўскі выбарчы ўчастак №40. Старшыня выбарчага участка Ільяшэвіч Т.А. расказала аб рабоце ўчастка, дакументах для работы і паказала, як выглядаюць кабінкі для галасавання і ўрны для бюлетэняў.
А ну-ка, хлопцы!
22 лютага на базе ДЮСШ №1 г. Пружаны прайшоў раённы конкурс «А ну-ка , хлопцы!» прысвечаны Дню Абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, дзе нашы хлопцы паказалі добрыя вынікі — 3 месца ў намінацыі «Салдацкая песня».
Наведванне выставы
6 лютага вучні 11 класа правялі экскурсію для навучэнцаў 8 — 9 класаў «Па матэрыялах расследавання фактаў генацыду беларускага народа». Члены ГА «БРСМ», удзельнікі аб’яднання па інтарэсах «Школьны музей» расказвалі вучням аб новых фактах генацыду ў час Вялікай Айчыннай вайны.