Адзіны ўрок, прысвечаны Дню яднання народаў Беларусі і Расіі

З мэтай фарміравання ўяўленняў аб гістарычных і культурных сувязях Беларусі і Расіі, захавання агульных гістарычных каштоўнасцей,  усведамленню вучнямі каштоўнасці дружбы паміж народамі Беларусі і Расіі,  ва ўсіх установах агульнай сярэдняй адукацыі 2 красавіка 2024 года ва ўсіх класах былі праведзены адзіныя ўрокі, прысвечаныя Дню яднання народаў Беларусі і Расіі.

Продолжить чтениеАдзіны ўрок, прысвечаны Дню яднання народаў Беларусі і Расіі

Экскурсія ў Брэсцкі абласны краязнаўчы музей

Мерапрыемствы ў рамках акцыі «Карысныя канікулы» працягваюцца. Сёння навучэнцы нашай школы наведалі УК «Брэсцкі абласны краязнаўчы музей» з наведваннем выставы аб генацыдзе беларускага народа.

Продолжить чтениеЭкскурсія ў Брэсцкі абласны краязнаўчы музей

Вясновыя прыгоды на канікулах. Дзень пяты

Прышкольны лагер. Дзень пяты прайшоў пад праменьчыкам «Памяці». У школе прайшлі такія мерапрыемствы як успамін-рэквіем «Нішто не забыта, ніхто не забыты», літаратурная гасцёўня » Мы гэтай памяці верныя», спартыўнае свята «80 гадоў міру», а таксама выхаванцы адправіліся на экскурсію да помніка воінам-аднавяскоўцам у аг.Харава.

 

Продолжить чтениеВясновыя прыгоды на канікулах. Дзень пяты

Акцыя «Абеліск»

У рамках месячніка па добраўпарадкаванні актывісты ГА «БРПА» прынялі ўдзел у акцыі «Абеліск», якую прысвяцілі 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таксама хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінуўшых ля помніка ў аг.Харава, аг.Калядзічы і в.Вашчынічы.

Продолжить чтениеАкцыя «Абеліск»

Экскурсія ў Нясвіжскі замак

У першы дзень канікул навучэнцы наведалі яшчэ і  Нясвіжскі замак з наведваннем выставы аб генацыдзе беларускага народа. Нясвіжскі замак — палацава-замкавы комплекс, які знаходзіцца ў паўночна—ўсходняй частцы горада Нясвіжа ў Мінскай вобласці Беларусі, помнік архітэктуры XVI—XVIII стагоддзяў, закладзены князем Радзівілам Сіроткам у 1583 г.Інтэр’еры Нясвіжскага замка ўражваюць сваёй прыгажосцю і раскошай. Вучням вельмі даспадобы прыйшліся бальная, камінная, малая сталовая, гетманская залы і тэатральная залы замка, дзе дамы ў старажытных сукенках сустракалі гасцей.

Продолжить чтениеЭкскурсія ў Нясвіжскі замак

Экскурсія ў Мірскі замак

24 сакавіка, ў першы дзень канікул, навучэнцы Хараўской сярэдняй школы наведалі Мірскі  замак з наведваннем выставы аб генацыдзе беларускага народа.

Мірскі замак — абарончае ўмацаванне і рэзідэнцыя ў гарадскім пасёлку Мір Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі. Помнік архітэктуры, унесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.  Навучэнцы засталіся пад добрым уражаннем ад убачанага і з задавальненнем хацелі б вярнуцца яшчэ.

Продолжить чтениеЭкскурсія ў Мірскі замак

«Хатынь і яе сёстры»

22 сакавіка — Дзень памяці ахвяр Хатынскай трагедыі. Штогод праходзяць памятныя мерапрыемствы, накіраваныя на ўвекавечванне памяці мірных грамадзян, якія загінулі ад рук фашыстаў  пры знішчэнні населеных пунктаў. Так, у нашай установе адукацыі прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны 81 -ай  гадавіне трагедыі ў Хатыні.

Продолжить чтение«Хатынь і яе сёстры»

Уручэнне членскіх білетаў ГА «БРСМ»

15 сакавіка 9 вучняў нашай установы адукацыіі атрымалі членскія білеты ГА «БРСМ». Супрацоўнік сельскага выканаўчага камітэта Корсікава Э.К. звярнулася да моладзі  са словамі віншавання і ўручыла білеты. Уручэнне членскіх білетаў ажыццявілася ў рамках правядзення мерапрыемства «Да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь», якое праводзілася сумесна з Хараўскім СКБ.

Продолжить чтениеУручэнне членскіх білетаў ГА «БРСМ»

Кіналекторый

14 сакавіка ў рамках святкавання 80-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысціх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне для вучняў старэйшых класаў быў прадэманстравны фільм «Гаворыць нямая памяць».

Продолжить чтениеКіналекторый