Увага! Конкурс эскізных праектаў памятнага знака ахвярам генацыду

Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы Генеральнай пракуратуры ў верасні-кастрычніку 2022 года праводзіцца конкурс эскізных праектаў памятнага знака ахвярам генацыду.

Продолжить чтениеУвага! Конкурс эскізных праектаў памятнага знака ахвярам генацыду

Акцыя «Я-патрыёт» да Дня народнага адзінства

Нас многа і мы разам! 17 верасня наша краіна адзначае Дзень народнага адзінства. Піянеры і акцябраты дружыны імя П.І.Клімука разам з членамі ГА «БРСМ» далучыліся да акцыі «Я-патрыёт».

Продолжить чтениеАкцыя «Я-патрыёт» да Дня народнага адзінства

Мерапрыемствы да Дня народнага адзінства

16 верасня, напярэдадні Дня народнага адзінства, у школе прайшла традыцыйная лінейка, на якой пасля слоў віншавання дырэктара, школьнікі і педагогі разам выканалі вгімн Рэспублікі Беларусь. Лінейка завяршылася музычным падарункам ад піянераў школьнай дружыны. Пасля лінейкі ў класах прайшлі адзіныя ўрокі «Дзень народнага адзінства», вучні 8 — 11 класаў прынялі ўдзел у Рэспубліканскім дыктанце, прымеркаваным да Дня народнага адзінства. На працягу дня жадаючыя маглі далучыцца да акцыі «Я-патрыёт», ініцытарам якой выступіла ГА «БРПА».   

Продолжить чтениеМерапрыемствы да Дня народнага адзінства

З Днём нараджэння, Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя

13 верасня Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя адзначае 32-гі Дзень нараджэння, святочны і яркі. Таму аўторак у школе прайшоў святочна і ярка. Распачаўся дзень з акцыі «Салодкая паштоўка ад Вогніка», а працягнуўся працай фотазоны «З Днём нараджэння, БРПА!». Затым у піянерскай дружыне імя П.І.Клімука прайшоў піянерскі збор, дзе быў выбраны новы старшыня савета дружыны — Губарык Ганна. У святочнай абстаноўцы Скобля Аліна,якая ўжо стала членам ГА «БРСМ», павязала Ганне галстук лідара. Акцябрат і піянераў павіншавалі намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце А.А.Фядотава, сакратар ГА «БРСМ» школы Ангеліна Жур і  і талісман беларускай піянерыі — рысёнак Вогнік. Пасля збору ў рамках Тыдня народнага адзінства прайшоў квэст «У адзінстве — наш сіла», дзе прымалі ўдзел зборныя каманды акцябрат і піянераў, а капітанамі выступілі члены ГА «БРСМ».

Продолжить чтениеЗ Днём нараджэння, Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя

Віншуем з 20-цці годдзем, БРСМ!

10 верасня члены ГА «БРСМ» сабраліся за круглым сталом, каб абсудзіць планы на новы навучальны год. Пасля прайшла гульнёвая праграма «Моладзевы квіз», дзе перамогу святкавалі вучні 11 класа. Завяршылася сустрэча прыемным салодкім сталом для ўсіх удзельнікаў свята.

Продолжить чтениеВіншуем з 20-цці годдзем, БРСМ!

Суботні дзень грамадзянскага і патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання

У першую суботу навучальнага года вучні здзейснілі завочнае падарожжа ў г.Добруш, дзе 3-4 верасня праходзіць Дзень беларускага пісьменства, а яшчэ паспелі пагутарыць пра бяспечныя паводзіны і адказнасць за свае ўчынкі. Завяршыўся дзень конкурсам малюнкаў на асфальце “Добры дзень, навучальны год!”.

Продолжить чтениеСуботні дзень грамадзянскага і патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання

План кіраўніка па ваенна-партыятыятычным выхаванні на 2022/2023 навучальны год

План кіраўніка па ваенна-партыятыятычным выхаванні на 2022/2023 навучальны год

Продолжить чтениеПлан кіраўніка па ваенна-партыятыятычным выхаванні на 2022/2023 навучальны год

Першы ўрок «Гістарычная памяць-дарога ў будучыню!»

Першы ўрок «Гістарычная памяць — дарога ў будучыню» ў новым навучальным годзе быў прысвечаны Году гістарычнай памяці. Гістарычная памяць – гэта захаванне і перадача нашчадкам ведаў аб гісторыі сваёй Айчыны, культуры, веры, гераізме продкаў, традыцыях і нацыянальных каштоўнасцях. Толькі дзякуючы памяці можна пераадолець час, злучыць мінулае і будучыню. Гістарычная памяць – гэта тое, што яднае кожнага з нас з іншымі беларусамі. Захоўваць памяць, берагчы памяць (гістарычную памяць!) нашага беларускага народа — абавязак кожнага з нас. Давайце будзем годнымі грамадзянамі сваёй Радзімы, будзем любіць, абараняць, берагчы нашу Радзіму, Рэспубліку Беларусь!

Продолжить чтениеПершы ўрок «Гістарычная памяць-дарога ў будучыню!»