Выхаваўча-аздараўленчы лагер «Сонейка». Памяць — наша моц

25 чэрвеня, у адзіны бясплатны дзень у музеях, выхаванцы прышкольнага выхаваўча-аздараўленчага лагера «Сонейка»  наведалі ДУ «Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой». Дзеці наведалі экспазіцыю «Музей вайны — тэрыторыя міру», якая была адкрыта 22 чэрвеня 2014 года ў дзень пачатку Вялікай Айчыннай вайны і абароны Брэсцкай крэпасці, у год 70-годдзя Вызвалення тэрыторыі Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Па сваёй тэматыцы экспазіцыя з’яўляецца дадаткам існуючага Музея абароны, яна прасочвае вобраз Брэсцкай крэпасці і звязаных з ёй персаналій на дарогах вайны і пасляваеннага прызнання. Экскурсія была цікавай і пазнавальнай.

Продолжить чтениеВыхаваўча-аздараўленчы лагер «Сонейка». Памяць — наша моц

Выхаваўча-аздараўленчы лагер «Сонейка». Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа

22 чэрвеня — Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. У гэты дзень у Беларусі ўспамінаюць тых, хто цаной свайго жыцця выканаў абавязак па абароне Радзімы, усіх загінуўшых ад рук фашыстаў і памерлых у тыле ад голаду і холаду. 23 чэрвеня ў рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да 80-годдзя Вялікай Перамогі была арганізавна экскурсія да помніка «Воінам-аднавяскоўцам» у аг.Харава для выхаванцаў прышкольнага лагера і лагера працы і адпачынку. Дзеці спачатку навялі парадак каля помніка, а потым усклалі кветкі.

Продолжить чтениеВыхаваўча-аздараўленчы лагер «Сонейка». Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа

Экскурсія ў школьны музей “Спадчына”

20.06.2025 выхаванцы прышкольнага выхаваўча-аздараўленчага лагера «Сонейка» наведалі школьны музей «Спадчына» па развіццю і выхаванню інтарэса да гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі. Кіраўнік музея Святлана Сцяпанаўна Чабацько расказала пра быт нашых продкаў, пра прылады працы, якімі карысталіся нашы продкі, а таксама наведалі экпазіцыю, прысвечаную Вялікай Перамозе.

Продолжить чтениеЭкскурсія ў школьны музей “Спадчына”

Адукацыйная экскурсія ў ваенны камісарыят Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці

21 мая для вучняў была арганізавана адукацыйная экскурсія ў ваенны камісарыят Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. З навучэнцамі была праведзена гутарка аб пастаноўцы на ўлік маладых людзей, аб парадку праходжання медыцынскай камісіі, якія рыхтуюцца служыць у радах Узброеных Сіл, а таксама расказалі аб прафесіі ваеннага, аб перавагах гэтай прафесіі. Будучыя абаронцы Радзімы таксама даведаліся аб воінскім абавязку грамадзян Беларусі, задавалі пытанні, на якія ў поўнай меры атрымалі адказы. За час наведвання ваенкамата навучэнцы даведаліся шмат новага і карыснага. Не выключана, што нехта з навучэнцаў звяжа сваю прафесійную дзейнасць з ваеннай службай. Гэтыя экскурсіі дапамогуць ім сфарміраваць для сябе маральныя каштоўнасці, адчуць павагу і гонар за краіну, грамадзянамі якой яны з’яўляюцца. 

Продолжить чтениеАдукацыйная экскурсія ў ваенны камісарыят Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці

Наведванне брацкай магілы на месцы бітвы 1812 года ў в. Паддубна

Захоронение военнослужащих 3-й российской (А.П. Тормасов) и французской армий (австрийский (К.Ф. Шварценберг) и саксонский (Ж.-Л. Ренье) корпусы), которые погибли в битве при д. Городечно 30-31 июля (11-12 августа) 1812 г. Останки 29 военнослужащих разных армий были обнаружены во время поисковых работ в 2015 г. возле д. Харки и перезахоронены у часовни на месте битвы 1812 г. в лесном массиве у д.Поддубно. На месте захоронения установлен металлический крест, на котором табличка с надписью: «Здесь покоятся останки воинов, погибших в войне 1812 года».

Продолжить чтениеНаведванне брацкай магілы на месцы бітвы 1812 года ў в. Паддубна

Наведванне брацкай магілы воінаў Чырвонай арміі і партызан і магіла П.Я. Піўненкаў г.Камянец

Па ўспамінах каменчан пасля вайны ў цэнтры гэтай плошчы выкапалі велізарную яму, а ўначы мноства машын прывезлі вялікую колькасць драўляных скрынь з астанкамі загінуўшых. У 1955 годзе была ўстаноўлена скульптура воіна, а побач на індывідуальнай магіле палкоўніка Пятра Якаўлевіча Піўненкі ўстаноўлены абеліск. Піўненка П.Я., па словах відавочцаў, быў цяжка паранены снайперам падчас правядзення назірання за супернікам ужо пасля вызвалення Камянца. У 1975 годзе на брацкай магіле устанавілі новую скульптуру воіна і стэлу. У 1980 годзе ўстанавілі пліты з імёнамі загінуўшых, і быў запалены вечны агонь.

Продолжить чтениеНаведванне брацкай магілы воінаў Чырвонай арміі і партызан і магіла П.Я. Піўненкаў г.Камянец

Прагляд і абмеркаванне фільма «Мемарыяльныя комплексы Беларусі — 2»

15 мая ў школе быў арганізаваны прагляд і абмеркаванне фільма «Мемарыяльныя комплексы Беларусі — 2». Фільм расказвае аб пяці мемарыяльных комплексах, створаных у памяць аб падзеях, якія адбываліся ў Беларусі ў час Вялікай Айчыннай вайны: Дзяржаўны мемарыяльны комплекс «Хатынь», Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой», Мемарыяльны комплекс «Масюкоўшчына», мемарыяльны комплекс вязняў Азарычскага лагера смерці, мемарыяльны комплекс «За нашу Савецкую Радзіму».

Продолжить чтениеПрагляд і абмеркаванне фільма «Мемарыяльныя комплексы Беларусі — 2»