Суботні дзень малой радзімы

16 лютага вучні школы здейснілі падарожжа па сваёй малой радзіме, наведаўшы круглы стол “Сімвалы маёй малой радзімы” і конкурс малюнкаў і плакатаў «Вёсачка мая». Таксама вучні 2 — 4 класаў прынялі ўдзел у спартыўных мерапрыемствах у рамках занальнага цэнтра на базе Мокраўскага ВПК д/с-СШ і раённым этапе алімпіяды па асновах бяспекі жыццядзейнасці, дзе вучаніца 8 класа Барысевіч Ангеліна заняла 1 месца!

                                                                                                     

Продолжить чтениеСуботні дзень малой радзімы

Суботні дзень здароўя

Другая субота месяца традыцыйна праводзіцца пад дэвізам «За здаровы лад жыцця». Не стала выключэннем і субота 9 лютага, якая пачалася з гульняў з мячом. Затым вучні наведалі віктарыну «Пра здароўе ад А да Я», а на праглядзе відэафільмаў на тэму “Быць здаровым вельмі здорава” абмяркоўвалі плюсы здаровага ладу жыцця. Каманда школы прыняла ўдзел у раённых спаборніцтвах па стральбе. Таксама вучні здзейснілі падарожжа  у Белавежскую пушчу і пагутарылі з самім Дзедам Марозам.

                                                               

Продолжить чтениеСуботні дзень здароўя

Суботні дзень беларускай навукі

Суботні день беларускай навукі пачаўся са спартландыі «Алімпійскімі маршрутамі», а працягнуўся гадзінай зносін «Дасягненні беларускай навукі» і віртуальнай экскурсіяй па Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Таксама вучні 3-7 класаў наведалі Пружанскі палацык, дзе змаглі праявіць свае здольнасці падчас квэста. Вучань 4 класа нашай школы Вахновіч Антон прыняў удзел у інтэлектуальным марафоне «Пазнайка – 2019».

                                                               

Продолжить чтениеСуботні дзень беларускай навукі

Суботні дзень пазітыву і добрага настрою

Субота 19 студзеня прайшла ў рамках праекта «Мой выбар — жыць з пазітывам». Галоўным мерапрыествам дня стала забаўляльная праграма «На хвалі гумару», дзе пры дапамозе вясёлых конкурсаў, смешных заданняў і цікавых адказаў удзельнікі яшчэ раз даказалі сабе і ўсім прысутным «…як здорава на свеце жыць!». На працягу дня кожны жадаючы мог прыняць удзел у акцыі «Усміхнемся разам». Таксама прадстаўнікі 3 класа наведалі мерапрыемтсвы ў рамках занальнага цэнтра на базе Мокраўскага ВПК д/с-СШ, адкуль врянуліся з дыпломам ІІІ ступені.

                                                                                 

Продолжить чтениеСуботні дзень пазітыву і добрага настрою