Суботні день экалогіі
24 красавіка вучні школы наведалі экалагічную суботу. Таксама сёння прайшоў 42 раённы злёт-конкурс юных інспектараў дарожнага руху, дзе школьная каманда «Светлафор» заняла I агульнае месца, а таксама спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы у праграме раённай спартакіяды школьнікаў, адкуль спартсмены школы прывезлі шмат дыпломаў рознай ступені.
Суботні Дзень, прысвечаны Году народнага адзінства
2021 год у нашай краіне аб’яўлены Годам народнага адзінства. У школе 17 красавіка прайшлі мерапрыемствы, прывечаныя Году народнага адзінства. Для вучняў пачатковых класаў прайшла гадзіна карыснай інфармацыі “Лепшыя сябры на свеце – краіны маёй суседзі”, для старэйшых — круглы стол «Беларусь учора, сёння, заўтра».
Рэспубліканская дабрачынная акцыя «Тыдзень лесу-2021»
У суботу ўдзельнікі экалагічнага аб’яднання па інтарэсах «Ясельда» прынялі ўдзел у рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Тыдзень лесу-2021», якая ў гэтым годзе прысвечана Году народнага адзінства. Хлопчыкі і дзяўчынкі пасадзілі лес на тэрыторыі Бярозаўскага лясніцтва.
Суботні дзень здароўя
Суботы красавіка пачаліся з Дня здароўя. Сёння прайшлі спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы, гульнёвая праграма “Мы за здаровы лад жыцця” і гульня па станцыях “Маршруты здароўя”. Таксама вучні школы прынялі ўдзел у раённым легкаатлетычным кросе.
Суботні дзень бяспечных паводзін
У апошнюю суботу ІІІ чвэрці каманда акцябрат школы «Дзьмухаўцы» прыняла ўдзел у раённым этапе ІІ рэспубліканскага конкурса членаў ГА «БРПА» «Суперзорачка». «Дзьмухаўцы» добра выступілі ў конкурсе «IQ-пракачка», дзе паспелі скласці ўсе неабходныя словы. Конкурс абароны КТД «Талент» і дамашняе заданне праходзілі на сцэне. Па выніках усёй праграмы каманда «Дзьмухаўцы» заняла І месца! Таксама сёння вучні школы наведалі з экскурсійнай праграмай музей-сядзібу «Пружанскі палацык».