Інфармацыйны веснік “Адчыні сезон без правапарушэнняў, або яшчэ раз пра веласіпеды” ў рамках Адзіных дзён ведаў Правілаў дарожнага руху
Адзіны дзень ведаў Правілаў дарожнага руху ў сакавіку ў школе быў прысвечаны веласіпедыстам. На другім паверсе школы на працягу дня працавала інфармацыйная пляцоўка «Адчыні сезон без правапарушэнняў, або яшчэ раз пра веласіпеды».
Інтэрактыўны занятак «Бяспечны пераход» у рамках Адзіных дзён ведаў Правілаў дарожнага руху
Трэці чацвер у лютым быў прысвечаны бяспечнаму пераходу дарогі. Вучні школы наведалі інтэрактыўны занятак «Бяспечны пераход», які падрыхтавалі члены атрада ЮІД «Светлафор» у рамках работы праекта «АП ПДД».
Гадзіна зносін «У зоне ўвагі — дзеці-пасажыры» у рамках Адзіных дзён ведаў Правілаў дарожнага руху
21 студзеня ў Адзіны дзень ведаў Правілаў дарожнага руху вучні школы наведалі гадзіны зносін «У зоне ўвагі — дзеці-пасажыры», дзе яшчэ раз паўтарылі правілы паводзін пасажыраў у салоне транспартных сродкаў, абмеркавалі абавязковую неабходнасць выкарыстання рэменяў бяспекі, а таксама адказалі на пытанні віктарыны «Адказны пасажыр — гэта я».