Добры дзень,верасень!

Менавiта такiмi словамi пачаўся Дзень ведаў у новым 2018/2019 навучальным годзе. Пасля ўрачыстай лiнейкi вучнi разам з класнымi кiраўнiкамi адправiлiся на першы ўрок «Мне выпала шчасце тут нарадзiцца»,якi быў прысвечаны малой радзiме. Падарожжа па аграгарадку, школьным музейным кутку, заводзе па вытворчасцi крухмалу,вiртуальная экскурсiя па г.Пружаны i не толькi чакалi хлопчыкаў i дзяўчынак. Першы школьны дзень прайшоў цiкава i карысна,дык няхай такiм жа цiкавым i карысным будзе гэты навучальны год.Поспехаў вам, вучнi i настаўнiкi!

                                                                  

Продолжить чтениеДобры дзень,верасень!

27 чэрвеня — Дзень закрыцця лагера

Вось і праляцела 18 цікавых, карысных, сонечных дзён у лагеры. Свята закрыцця лагера і святочная дыскатэка, вясёлыя конкурсы і разумныя падарункі, нечаканыя сюрпрызы і заслужаныя дыпломы, а таксама абяцанне сустрэцца праз год…Гэта ўсё і адбывалася 27 чэрвеня, у дзень закрыцця лагера.

                                                                                                    

 

Продолжить чтение27 чэрвеня — Дзень закрыцця лагера

26 чэрвеня — Дзень малой Радзімы

26 чэрвеня ў лагеры праходзіў Дзень малой Радзімы. Жадаючыя наведалі адправіліся на экскурсію па мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць» і Брэсцкі музей чыгуначнай тэхнікі, а астатнія наведалі сацыяльна значымыя аб’екты аграгарадка, паўдзельнічалі ў конкурсе малюнкаў «Вось мая вёска…Вось мая родная хата…», а таксама правялі пазнавальную гадзіну, прымеркаваную да Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь «Дзяржаўныя сімвалы нашай краіны».

                                                                                                          

Продолжить чтение26 чэрвеня — Дзень малой Радзімы

25 чэрвеня — Сонечны дзень творчасці

Сёння хлопчыкі і дзяўчынкі пабывалі ў ролі мультыплікатараў падчас майстар-класаў «Як намаляваць мультфільм», пазнаёміліся з мастацтвам арыгамі, а таксама прынялі ўдзел у акцыі, прымеркаванай да Суственага дня супраць наркаманіі «Здаровае жыццё — гэта здорава», пасадзіўшы кветкі здароўя на «Чароўнай палянцы», а завяршыўся дзень спартландыяй «Мы за здаровы лад жыцця».

                                                                                                          

Продолжить чтение25 чэрвеня — Сонечны дзень творчасці

23 чэрвеня — Сонечны дзень Малых Алімпійскіх гульняў

23 чэрвеня адзначаецца Міжнародны Алімпійскі дзень, таму і ў лагеры прайшлі Малыя Алімпійскія Гульні. Пасля цырымоніі адкрыцця ўдзельнікі разышліся на камандныя спаборніцвы, а затым шукалі лепшых у індывыдуальных спартыўных конкурсах. Таксама сёння прайшлі алімпійскія ўрокі, прысвечаны сімвалам і традыцыям алімпійскіх гульняў, а старэйшы атрад яшчэ пабываў на кіналекторыі «Беларусь і Алімпійскія Гульні».

                                                                                                   

Продолжить чтение23 чэрвеня — Сонечны дзень Малых Алімпійскіх гульняў

22 чэрвеня — Сонечны дзень памяці

22 чэрвеня — Дзень пачатку Вялікай Айчыннай вайны, Дзень памяці і смутку. Таму гэты дзень у лагеры быў аб’яўлены Днём памяці. Пачаўся дзень для ўсіх выхаванцаў лагера з гадзіны памяці «22 чэрвеня. Раніца. 4.00», а пасля ўсіх чакала спартландыя «Час перамог».Жадаючыя прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў «Малююць хлопчыкі вайну…» і караоке-шоу «Песні нашых прадзедаў».

                                                                                                                         

 

Продолжить чтение22 чэрвеня — Сонечны дзень памяці

21 чэрвеня — Сонечны дзень бяспечных канікул

Сёння ў лагеры яшчэ раз размаўлялі пра бяспеку. Пазнавальная праграма «Падарожжа па бяспечнаму лету» запрасіла ўсіх на станцыі бяспекі, спартыўныя спаборніцтвы па футболу дапамаглі знайсці лепшых футбалістаў, а завяршыў дзень конкурсам загадак і онлайн-віктарынамі пра бяспечныя паводзіны.

                                                                                                                         

Продолжить чтение21 чэрвеня — Сонечны дзень бяспечных канікул

20 чэрвеня — Сонечны дзень міра

20 чэрвеня адзначаўся Сусветны дзень бежанцаў. У гэты дзень у лагеры прайшлі гадзіны зносін «Навошта берагчы мір на зямлі», а таксама практычныя заняткі «Урокі выжывання ў прыродзе», скончыўся дзень конкурсам малюнкаў на асфальце «Няхай заўсёды будзе мір».

                                                                                                             

 

Продолжить чтение20 чэрвеня — Сонечны дзень міра

19 чэрвеня — Сонечны дзень бяспекі

Сёння хлопчыкаў і дзяўчынак чакалі гульня на мясцовасці «Дзе хаваецца небяспека», гадзіна здароўя і спорта «Бяспечныя гульні на канікулах», практычныя заняткі па першай дапамозе, а таксама цікавая і карысная сустрэча з прадстаўнікамі пажарнага аварыйна-выратавальнага паста Пружанскага РАНС, які знаходзіцца ў в. Кабылаўка.

                                                                                                               

 

Продолжить чтение19 чэрвеня — Сонечны дзень бяспекі

18 чэрвеня — Сонечны дзень добрых спраў

На ранішняй лінейцы панядзелак быў аб’яўлены Днём добрых спраў. Малодшы атрад прыняў удзел у акцыі «Утульны дом, дзе мы жывём», падчас якой выхаванцы лагера даглядалі кветкі і сачылі за агульным парадкам на тэрыторыі лагера, а старэйшыя адправіліся на дапамогу да адзінокіх пажылых жыхароў вёскі. Таксама напрацягу актыў лагера займаўся запаўненнем кнігі «Самыя-самыя дзеці нашага лагера», дзе кожны жадаючы мог заявіць сябе ў розных намінацыях, а пасля пацвердзіць сваё званне на самага-самага.

                                                                                                                  

Продолжить чтение18 чэрвеня — Сонечны дзень добрых спраў