З 8 па 13 кастрычніка ў школе праходзіў Тыдзень маці

Інфармацыйная гадзіна «14 кастрычніка– Дзень маці ў Рэспубліцы Беларусь” распачала Тыдзень маці. Напрацягу тыдня старшакласнікі прымалі ўдзел у конкурсе газет “14 кастрычніка – Дзень маці”, а вучні пачатковых класаў  — у конкурсе малюнкаў “Мая матуля”. Серада была аб’яўлена днём добрых спраў “Дапамажы сваёй матулі”.  Завяршыўся тыдзень святочным канцэртам «З любоўю да маці».

                                                                             

Продолжить чтениеЗ 8 па 13 кастрычніка ў школе праходзіў Тыдзень маці

Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу ў 2018/2019 навучальным годзе. Узаемадзеянне сям’і і школы

У пятніцу 12 кастрыніка прайшоў агульнашкольны бацькоўскі сход. Педагог сацыяльны школы А.Я.Калюта засяродзіла ўвагу на забеспячэнні эфектыўнай дапамогі сем’ям ў пытаннях паспяховай сацыяльнай адаптацыі дзяцей і падлеткаў. Дырэктар школы Н.М.Сідарук пазнаёміла бацькоў на асаблівасцях арганізацыі адукацыйнага працэсу ў 2018/2019 навучальным годзе, а таксама адказала на пытанні бацькоўскай грамадскасці.

Продолжить чтениеАсаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу ў 2018/2019 навучальным годзе. Узаемадзеянне сям’і і школы

Флікер — надзейны сябар

Скончыўся час, калі мы маглі падоўгу знаходзіцца на вуліцы і нічога не баяцца. Зараз цямнее намнога раней. І ў гэтай цемры вадзіцелям усё цяжэй заўважыць пешахода, які перабягае або пераходзіць дарогу.  Флікер на вопратцы на сённяшні дзень з’яўляецца рэальным спосабам зберагчы дзіця ад траўмы на неасветленым участку дарогі. Калі фары аўтамабіля «выхопліваюць» нават маленькі святлоадбівальнік, вадзіцель здалёк бачыць яркую кропку святла. Таму варыянты, што пешаход або веласіпедыст будуць заўважаны, павялічваюцца ў шмат разоў. Напрыклад, калі ў машыны ўключана блізкае святло, то звычайнага пешахода вадзіцель заўважыць на адлегласці 25-40 метраў. А выкарыстанне флікера павялічвае гэтую лічбу да 130-240 метраў!  Маленькая падвеска або значок  замацоўваюцца на вопратцы, налепкі — на веласіпедзе, самакаце, заплечніку, сумцы. На першы погляд флікер выглядае як цацка. Але яго выкарыстанне зніжае дзіцячы траўматызм на дарозе ў шэсць з паловай разоў! Флікер не баіцца ні вільгаці, ні марозу — насіць яго можна ў любое надвор’е.

Продолжить чтениеФлікер — надзейны сябар

З 8 па 13 кастрычніка ў школе праходзіць тыдзень «Вучымся быць законапаслухмянымі»

Тыдзень законапаслухмянасці

Продолжить чтениеЗ 8 па 13 кастрычніка ў школе праходзіць тыдзень «Вучымся быць законапаслухмянымі»

Экскурсія ў аддзяленне паштовай сувязі

Напярэдадні Суственага дня пошты вучні 3 — 4 класаў разам з класснымі кіраўнікамі наведалі з экскурсійнай праграмай аддзяленне паштовай сувязі, якое знаходзіцца ў аг.Харава, дзе пазнаёміліся з працай работнікаў пошты, а таксама набылі цікавыя газеты, часопісы і паштоўкі.

 

Продолжить чтениеЭкскурсія ў аддзяленне паштовай сувязі

Суботні дзень навукі і чытання

6 кастрычніка вучні школы адправіліся ў падарожжа па краіне «Навукачытанія»: наведалі гадзіну разважання «Рэха вайны», гульнёвую праграму “Поле цудаў”, а таксама шукалі самых разумных і кемлівых падчас гульні «Што? Дзе? Калі?», а спартландыя і спаборніцтвы па піянерболу дапоўнілі яшчэ адзін вясёлы і цікавы школьны суботні дзень.

                                                                                                                

Продолжить чтениеСуботні дзень навукі і чытання

Падарожжа па казачнай краіне Правілаў дарожнага руху

3 кастрычніка да вучняў пачатковых класаў у госці завіталі Бураціна, Мальвіна і Артэмон, якія разам з хлопчыкамі і дзяўчынкамі здзейснілі падарожжа па краіне Правілаў дарожнага руху. Конкурсы, гульні, песні і танцы…Усе выпрабаванні вучні з лёгкасцю прайшлі і дапамаглі Бураціне разабрацца з дарожнымі знакамі, пешаходным пераходам і іншымі прамудрасцямі дарогі.

                                                                                                    

Продолжить чтениеПадарожжа па казачнай краіне Правілаў дарожнага руху

Выпускнік-2019! Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь запрашае

ИПС РБ

                                                                                                                                   

Продолжить чтениеВыпускнік-2019! Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь запрашае