Героям спяваць лёгка, або «Чысціня НАШАЙ планеты ў НАШЫХ руках і ў НАШЫХ сэрцах»
Вучні 3 — 6 класаў наведалі інфармацыйныя гадзіны па папулярызацыі адказных адносін да адходаў, паасобнага збору адходаў, а таксама разам з намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце Фядотавай А.А. і настаўнікам геаграфіі Чабацько С.С. прынялі ўдзел у рэспубліканскім конкурсе «Героям спяваць лёгка» на лепшы кліп пра паасобны збор адходаў на песню «Каб Планету нам ратаваць», стварыўшы кліп «Чысціня НАШАЙ планеты ў НАШЫХ руках і ў НАШЫХ сэрцах». Жадаем удзельнікам перамогі, а ўсім — адказна адносіцца да паасобнага збору адходаў.
З 8 па 13 кастрычніка ў школе праходзіў тыдзень «Вучымся быць законапаслухмянымі»
Для вучняў пачатковых класаў прайшоў інфармацыйны веснік «Быць законапаслухмяным заўсёды», вучні 5-7 класаў разважалі наконт законапаслухмянасці як аснове адказных паводзін, а старшакласнікі абмяркоўвалі адказныя паводзіны ўдзельнікаў дарожнага руху.
Краіна Піянерыя. Прыпынак «Акцябронак»
16 кастрычніка сям’я акцябрат школы папоўнілася новымі жыхарамі. Пазнавальную праграму «Краіна Піянерыя. Прыпынак «Акцябронак» падрыхтавалі для новых акцябрат члены ГА «БРПА» і ГА «БРСМ» разам з педагогам-арганізатарам Барысевіч К.Л. Напрыканцы праграмы ва ўрачыстай абстаноўцы вучні 2 класа атрымалі зорачкі акцябрат.
З 8 па 13 кастрычніка ў школе праходзіў Тыдзень маці
Інфармацыйная гадзіна «14 кастрычніка– Дзень маці ў Рэспубліцы Беларусь” распачала Тыдзень маці. Напрацягу тыдня старшакласнікі прымалі ўдзел у конкурсе газет “14 кастрычніка – Дзень маці”, а вучні пачатковых класаў — у конкурсе малюнкаў “Мая матуля”. Серада была аб’яўлена днём добрых спраў “Дапамажы сваёй матулі”. Завяршыўся тыдзень святочным канцэртам «З любоўю да маці».
Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу ў 2018/2019 навучальным годзе. Узаемадзеянне сям’і і школы
У пятніцу 12 кастрыніка прайшоў агульнашкольны бацькоўскі сход. Педагог сацыяльны школы А.Я.Калюта засяродзіла ўвагу на забеспячэнні эфектыўнай дапамогі сем’ям ў пытаннях паспяховай сацыяльнай адаптацыі дзяцей і падлеткаў. Дырэктар школы Н.М.Сідарук пазнаёміла бацькоў на асаблівасцях арганізацыі адукацыйнага працэсу ў 2018/2019 навучальным годзе, а таксама адказала на пытанні бацькоўскай грамадскасці.
Флікер — надзейны сябар
Скончыўся час, калі мы маглі падоўгу знаходзіцца на вуліцы і нічога не баяцца. Зараз цямнее намнога раней. І ў гэтай цемры вадзіцелям усё цяжэй заўважыць пешахода, які перабягае або пераходзіць дарогу. Флікер на вопратцы на сённяшні дзень з’яўляецца рэальным спосабам зберагчы дзіця ад траўмы на неасветленым участку дарогі. Калі фары аўтамабіля «выхопліваюць» нават маленькі святлоадбівальнік, вадзіцель здалёк бачыць яркую кропку святла. Таму варыянты, што пешаход або веласіпедыст будуць заўважаны, павялічваюцца ў шмат разоў. Напрыклад, калі ў машыны ўключана блізкае святло, то звычайнага пешахода вадзіцель заўважыць на адлегласці 25-40 метраў. А выкарыстанне флікера павялічвае гэтую лічбу да 130-240 метраў! Маленькая падвеска або значок замацоўваюцца на вопратцы, налепкі — на веласіпедзе, самакаце, заплечніку, сумцы. На першы погляд флікер выглядае як цацка. Але яго выкарыстанне зніжае дзіцячы траўматызм на дарозе ў шэсць з паловай разоў! Флікер не баіцца ні вільгаці, ні марозу — насіць яго можна ў любое надвор’е.