Рэйд па праверцы наяўнасці флікераў
13 лістапада Савет старшакласнікаў правёў рэйд па праверцы наяўнасці флікераў сярод вучняў і працаўнікоў школы.
13 лістапада Савет старшакласнікаў правёў рэйд па праверцы наяўнасці флікераў сярод вучняў і працаўнікоў школы.
Віншуем удзельнікаў агітбрыгады па эканоміі і беражлівасці энергарэсурсаў «Эканомце разам з намі» (Неміровіча Дзмітрыя і Барысевіч Ангеліну, 8 клас; Варабей Злату, Жур Ангеліну, Зыбіна Арцёма, і Белаш Святлану, 7 клас; Сотнік Багдану і Басак Марыю, 6 клас; Скобля Аліну, 5 клас; Кныша Паўла, 3 клас) і іх кіраўніка Аляксандру Аляксандраўну Фядотаву з дыпломам ІІ ступені ў намінацыі “Культурна- відовішчнае мерапрыемства па прапагандзе эфектыўнага і рацыянальнага выкарыстання энергарэсурсаў” у раённым этапе рэспубліканскага конкурсу “Энергамарафон”!
Першая субота новай чвэрці прайшла пад дэвізам «Вялікая любоў да малой радзімы». Вучні наведвалі гадзіну зносін «Землякі і Вялікая Айчынная вайна» і вусны часопіс «Славутыя імёны малой радзімы», пазнавальную гадзіну «Здароўе залежыць ад цябе», а таксама спартландыю «Будучыя алімпійцы». Старшакласнікі сталі ўдельнкіамі медыя-урока «Вялікая любоў да малой радзімы».
У раёне рэалізуецца дабрачынны марафон «Усе фарбы жыцця для цябе». Мэта марафону — папулярызацыя ідэй дабрачыннасці і міласэрнасці ў грамадстве, аказанне псіхалагічнай падтрымкі маладым людзям з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, а таксама маюць патрэбу ў дарагіх аперацыях і лячэнні. Заключным этапам марафону стане абласны дабрачынны канцэрт «Усе фарбы жыцця для цябе» з удзелам зорак беларускай эстрады, які адбудзецца 13 лістапада 2018 гадоў ў Міжнародны дзень дабра ў Пружанскім гарадскім Палацы культуры.
Пачатак у 18:00. Кошт білета: 5 руб. (дарослыя); 3 руб. (дзеці і пенсіянеры)
На восеньскіх канікулах вучні школы наведалі Пружанскі раённы Дом рамёстваў, а таксама Пружанскі льнозавод.
1 студзеня 1919 г. была заснавана Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, якая стала асновай сённяшняй беларускай дзяржаўнасці. 100 гадоў БССР — гэта 100 гадоў адкрыццяў, дасягненняў, развіцця.
Менавіта ў перыяд БССР быў закладзены трывалы грамадска-палітычны, эканамічны і культурны падмурак беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці, які вытрымаў выпрабаванне часам, стварыў надзейную аснову будаўніцтва суверэннай Рэспублікі Беларусь.