Да ведама законных прадстаўнікоў
7 снежня ў адбудзецца адзіны інфармацыйны дзень для законных прадстаўнікоў навучэнцаў «Прафілактыка правапарушэнняў і злачынстваў непаўналетніх. Адказнасць бацькоў за выхаванне непаўналетніх дзяцей». Пачатак ў 17.30
7 снежня ў адбудзецца адзіны інфармацыйны дзень для законных прадстаўнікоў навучэнцаў «Прафілактыка правапарушэнняў і злачынстваў непаўналетніх. Адказнасць бацькоў за выхаванне непаўналетніх дзяцей». Пачатак ў 17.30
Тыдзень пачаўся ў інфармацыйных гадзін «Колькі ў свеце прафесій?» і «Прафесіі бліжэйшых дзесяцігоддзяў», жадаючыя маглі прыняць удзел у конкурсе малюнкаў «Кім працуюць мае бацькі?» і конкурсе калажаў «Прафесіі будучыні». Напрацягу тыдня вучні паспелі наведаць конкурсную праграму «Размаўляем пра прафесіі», прэзентацыю-віктарыну «У свеце прафесій», а таксама для старшакласнікаў працавала інфармацыйная пляцоўка «Як выбраць прафесію. Парады і не толькі…».
Тыдзень прафарыентацыі ў школе завяршыўся суботнім днем прафесій, падчас якога вучні наведвалі гульнёва-пазнавальную праграму «Марафон прафесій», адказвалі на пытанні віктарыны «Пра прафесіі і не толькі», а калі малодшыя былі на мультуроку «Прафесій непатрэбных не бывае», старэйшыя сталі ўдзельнікамі гадзіны зносін «Куды пайсці вучыцца?». Таксама каманда школы «Ой, да ладно!» прыняла ўдзел абласным асінхронным турніры па гульні «Што? Дзе? Калі?».
У чацвёрты чацвер месяца — 22 лістапада — старшакласнікі зноў сабраліся на адзіны дзень інфармавання «Школа Актыўнага Грамадзяніна», які ў гэтым месяцы быў прысвечаны тэме «Беларусь. Сацыяльна-эканамічныя і грамадска-палітычныя падзеі лістапада». Падчас мерапрыемства абмяркоўваліся пытанні , прысвечаныя наступным тэмам: «100-годдзе ВЛКСМ. Сустрэча Прэзідэнта з актывам Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі» і «Беларусь — адна з лепшых краін для жыцця людзей». Члены ГА «БРСМ» выступілі з паведамленнем аб сустрэчы А.Г.Лукашэнка з актывам БРСМ, а пасля прапанавалі ўсім віктарыну «Камсамол. Учора і сёння».
Напрацягу тыдня вучні прынялі ўдзел у рознага роду мерапрыемствах: конкурс малюнкаў «Я ніколі не буду курыць», конкурс газет «Скажм курэнню цвёрдае: «НЕ!», спаборніцтвы па настольнаму тэнісу і скачках на скакалцы, конкурс ранішніх гімнастык «Быць здаровым трэба змалку» і г.д. Таксама кожны клас наведаў інфармацыйны веснік «15 лістапада — Міжнародны дзень адмовы ад курэння» і класныя гадзіны «Курыць — здароўю шкодзіць!».