Зноў у школу!
Вечар сустрэчы заўсёды доўгачаканы і хвалюючы момант для выпускнікоў і настаўнікаў школы. Па традыцыі ў першую суботу лютага Хараўская сярэдняя школа сардэчна сустракае гасцей. Заўсёды душэўна, па-сямейнаму цёпла праходзіць гэтае мерапрыемства. І субота, 3 лютага 2024 года, не стала выключэннем. Школьныя гады — гэта мноства ўспамінаў, сапраўднае сяброўства, першае каханне, новыя веды, добрыя і дрэнныя адзнакі ў дзённіку.