МНС ЗАПУСКАЕ НОВЫ БРЭНД-ПАКЕТ «У СТЫХІІ НЯМА СЭРЦА»

У нашай краіне штогод канстатуюцца выпадкі гібелі і траўматызму дзяцей. Лічбы статыстыкі не могуць пакінуць абыякавымі ніводнага дарослага: у 2022 годзе на пажарах загінулі 14 дзяцей, у 2023 годзе – 9, з пачатку 2024 года зафіксавана 6 выпадкаў дзіцячай гібелі. Згодна з аператыўнай інфармацыяй АСВОД у 2022 годзе на вадаёмах патанулі 26 дзяцей, у 2023 годзе – 21, з пачатку 2024 года – 15 дзяцей.
Часцяком вырашальным фактарам ва ўзнікненні падобных здарэнняў з’яўляецца адсутнасць кантролю з боку дарослых. Многія бацькі недаацэньваюць ці нават ігнаруюць рызыкі мноства патэнцыйна небяспечных сітуацый. Каб чарговы раз звярнуць увагу бацькоў на існуючую сацыяльную праблему, работнікі МНС Беларусі падышлі да гэтага пытання маштабна і стварылі новы брэнд-пакет «У стыхіі няма сэрца». Тэрмін правядзення кампаніі: ліпень 2024 года – жнівень 2025 года.
Вы чуеце, як б’ецца сэрца дзіцяці, які патрапіў у бяду? Сэрца маці, сціскаецца ад болю? Ці сэрца выратавальніка? А ці ёсць у стыхіі сэрца? Не! «У стыхіі няма сэрца».  Гэтая фраза ў поўнай меры паказвае магчымыя наступствы безадказнага стаўлення да бяспекі дзяцей. Для максімальнага распаўсюджвання інфармацыйнай кампаніі ў горадзе з’явяцца яркія білборды, каб звярнуць увагу бацькоў на бяспеку дзяцей. Лістоўкі з карыснай інфармацыяй запоўняць інтэрнэт-прастору і абновяць стэнды ва ўсіх грамадскіх месцах, у арганізацыях і ўстановах.
Такім чынам, ратавальнікі ахопяць максімальны аб’ём мэтавай аўдыторыі і паспрабуюць дастукацца да кожнага з бацькоў – заклікаць не пакідаць дзяцей без нагляду, быць побач з дзіцем, каб папярэдзіць магчымую трагедыю і навучыць яго правілам бяспекі.
Не заставайцеся ў баку і вы: далучайцеся да кампаніі, і забяспечце бяспечнае дзяцінства сваім дзецям!

Продолжить чтениеМНС ЗАПУСКАЕ НОВЫ БРЭНД-ПАКЕТ «У СТЫХІІ НЯМА СЭРЦА»

Бацькоўскі ўніверсітэт

20.06.2024 года ў рамках работы бацькоўскага ўніверсітэта адбылася сустрэча з бацькоўскай грамадскасцю на тэрыторыі машыннага двара ААТ «Агра-Калядзічы». Дырэктар школы Сідарук Ніна Міхайлаўна і намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Скобля Юлія Мікалаеўна нагадалі бацькам аб прафілактыцы правапарушэнняў і злачынстваў, у тым ліку па супрацьдзеянні незаконнаму распаўсюджанню наркотыкаў.

Продолжить чтениеБацькоўскі ўніверсітэт

Удзел у раённым злёце-конкурсе юных інспектароў дарожнага руху

13 красавіка прайшлі раённыя спаборніцтвы юных інспектароў дарожнага руху.  Наш атрад ЮІД «Светлафор»  прыняў удзел у раённым злёце-конкурсе юных інспектароў дарожнага руху. Змагаліся за права называцца лепшымі юнымі інспектарамі дарожнага руху 17 каманд са школ раёна. ЮІДаўцам трэба было прайсці наступныя выпрабаванні: фігурнае ваджэнне веласіпедаў, тэарэтычны іспыт на веданне ПДР і такі ж іспыт па аказанні першай медыцынскай дапамогі, выступленні агітбрыгад.

Продолжить чтениеУдзел у раённым злёце-конкурсе юных інспектароў дарожнага руху

Прафілактычная гутарка

4 красавіка адбылася сустрэча з інспектарам ІСН Кавалёвым У.М., які правёў прафілактычную гутарку аб недапушчэнні злачынстваў у сферы незаконнага абароту наркотыкаў, крадзяжоў, дробных крадзяжоў, пашкоджанні маёмасці, прымяненне цялесных пашкоджанняў.

Продолжить чтениеПрафілактычная гутарка

Прафілактыка

6 сакавіка інспектар па справах непаўналетніх Кавалёў У. М. правёў гутарку з навучэнцамі 8 — 9 класаў і педагагічным калектывам аб недапушчэнні злачынстваў у сферы наркаманіі і педафіліі.

Продолжить чтениеПрафілактыка

«Дзень бяспекі.Увага ўсім!»

1 сакавіка ў рамках рэспубліканскай акцыі «Дзень бяспекі.Увага ўсім!» ва ўстанове адукацыі прайшла агульнашкольная эвакуацыя, прымеркаваная да Міжнароднага дня грамадзянскай абароны, якая праводзіцца з мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх, а таксама навучання насельніцтва дзеянням па сігнале «Увага ўсім!».

Продолжить чтение«Дзень бяспекі.Увага ўсім!»

Республиканская акция МЧС

Республиканская акция МЧС

«День безопасности. Внимание всем!»

С 1 марта по 29 марта пройдёт республиканская акция «День безопасности. Внимание всем!», она приурочена к Международному дню гражданской обороны, проводится с целью предупреждения пожаров и гибели людей от них, а также обучения населения действиям по сигналу «Внимание всем!».

Первый ее этап пройдет в учреждениях образования с обязательной общешкольной эвакуацией.

Второй этап в студенческих общежитиях, кинотеатре и на спортивных объектах. С жильцами общежитий проведут интерактивные профилактические беседы о безопасности в общежитиях, причинах пожаров в них, а также действиях по сигналу «Внимание всем!» с демонстрацией видеофильмов и раздачей красочных буклетов.

Продолжить чтениеРеспубликанская акция МЧС

1 сакавіка – Міжнародны дзень барацьбы з наркаманіяй і незаконным абаротам наркотыкаў. Сацыяльны педагог Калюта Е. Е. правяла гутарку з навучэнцамі » Стоп,наркотыкі!», прымеркаваную да гэтага дня. Педагог расказала і паказала павучальны відэаролік пра шкоду і наступствы прыёму наркотыкаў, расказала аб крымінальнай адказнасці за ўжыванне і распаўсюджванне наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў.

Продолжить чтение

Вучні 7 і 10 класаў наведалі Хараўскі выбарчы ўчастак №40

21 лютага вучні 7 і 10 класаў наведалі Хараўскі выбарчы ўчастак №40. Старшыня выбарчага участка Ільяшэвіч Т.А. расказала аб рабоце ўчастка, дакументах для работы і паказала, як выглядаюць кабінкі для галасавання і ўрны для бюлетэняў.

Продолжить чтениеВучні 7 і 10 класаў наведалі Хараўскі выбарчы ўчастак №40