Акцыя «Абеліск»
Члены ГА «БРСМ» сумесна з піянерамі дружыны імя П.І.Клімука прынялі ўдзел у акцыі «Абеліск», мэта якой -добраўпарадкаванне тэрыторыі, прылеглай да помнікаў воінаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Члены ГА «БРСМ» сумесна з піянерамі дружыны імя П.І.Клімука прынялі ўдзел у акцыі «Абеліск», мэта якой -добраўпарадкаванне тэрыторыі, прылеглай да помнікаў воінаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
20 кастрычніка ў рамках Тыдня акцябрат «Зорачкі дзяцінства» сярод акцябрат прайшоў дружынны этап «Па слядах Перамогі». Тры каманды акцябрат згодна з маршуртнымі лістамі праходзілі розныя выпрабаванні на кемлівасць, спрытнасць, адказвалі на пытанні квіза пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны, і ўсё гэта неабходна было рабіць як мага хутчэй. Каманды на ўсіх этапах суправаджадлі члены пярвічнай арганізацыі ГА «БРСМ», але не падказвалі, таму што галоўнай умовай гульні была сумленнасць. У выніку перамогу святкавала каманда «Нашчадкі», якая і будзе абараняць гонар школы на раённым этапе квэсту.
14 кастрычніка старшакласнікі наведалі інфармацыйныя гадзіны «Памяці ахвярам Брэсцкага гетта», прымеркаваныя да 80-годдзя з дня пачатку масавага знішчэння вязняў Брэсцкага гетта ў перыяд акупацыі горада ад нямецка-фашчысцкіх захопнікаў». Колькі б не мінула гадоў, мы павінны памятаць пра тыя трагічныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны, зрабіць усё магчымае, каб нічога падобнага не паўтарылася на Зямлі, і памятаць. Сённяшні 7 урок стаў для старшакласнікаў не проста ўрокам у школе, а ўрокам жыцця, і дапаможа зрабіць правільныя высновы і тварыць на карысць нашай мірнай краіны.
Шмат гора і пакутаў зведала беларуская зямля ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Незлічоныя людскія страты, знішчаныя населеныя пункты, разбураная гаспадарка, разрабаваныя культурныя каштоўнасці – жудасны вынік ваеннага ліхалецця для нашай краіны. Дзеля захавання памяці пра мільёны савецкіх грамадзян, якія сталі ахвярамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд, заканадаўчага забеспячэння абароны фундаментальных каштоўнасцей беларускага народа, устанаўлення дзейсных бар’ераў на шляху спроб фальсіфікацыі падзей і вынікаў Другой сусветнай вайны, справядлівай ацэнкі злачынстваў нацыстаў і іх памагатых, нацыяналістычных фарміраванняў у гады вайны і пасляваенны перыяд 5 студзеня 2022 года быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь «Аб генацыдзе беларускага народа».
Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы Генеральнай пракуратуры ў верасні-кастрычніку 2022 года праводзіцца конкурс эскізных праектаў памятнага знака ахвярам генацыду.
22 чэрвеня ў краіне аб’яўлены Днём усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. Атрады змагаліся падчас гульні на мясцовасці «Па кроках Перамогі», у школьным музеі наведалі вугалок Вялікай Айчыннай вайны. Завяршыўся дзень конкурсам малюнкаў на асфальце «Сонца над маёй Белай Руссю». Таксама сёння выхаванцы наведалі з экскурсійнай праграмай Брэсцкую крэпасць. Дэвізам дня сталі словы «Памятаць, каб жыць».
28 мая вучні школы наведалі рэканструкцыю бою на гісторыка-культурным комлексе «Лінія Сталіна» і з экскусійнай праграмай прайшліся па залах Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Юным экскурсантам правялі аглядную экскурсію па музею, у выніку якой яны змаглі больш даведацца аб трагічных старонках гісторыі нашай краіны і гераічным подзвігу беларускага народа. Цікава было ўбачыць ваенную тэхніку і збудаванні часоў Вялікай Айчыннай вайны, даведацца пра падзеі і абарончыя баі ў першыя месяцы вайны, адчуць неймаверныя цяжкасці, з якімі сутыкнуліся нашы воіны ў бітвах з фашысцкімі захопнікамі.
Да года гістарычнай памяці і з мэтай грамадзянска-патрыятычнага выхавання навучэнцы школы наведалі музей–сядзібу» Пружанскі палацык», дзе пазнаёміліся з выставамі «Генацыд на Пружаншчыне: па матэрыялах раследавання» і «Дзіцячы погляд з вечнасці». Падчас агляднай экскурсіі дзеці пазнаёміліся з матэрыяламі, прадстаўленымі генеральнай пракуратурай у ходзе расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа.