Адзіны ўрок «Аб чым звоняць званы Хатыні»

Аўторак 22 сакавіка ў школе пачаўся з адзінага ўрока «Аб чым звоняць званы Хатыні» ў рамках патрыятычнай акцыі «Памяці Хатыні». Менавіта ў гэты дзень 79 гадоў назад беларуская вёска Хатынь была сцёртая з твару зямлі. Разам з вёскай былі спалены або расстраляны 149 чалавек, з іх 75 дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў. І Хатынь не адна такая… але менавіта яна стала сімвалам найвялікшай нацыянальнай трагедыі і вечнай смутку.

Продолжить чтениеАдзіны ўрок «Аб чым звоняць званы Хатыні»

Наведванне выстаў «Генацыд на Пружаншчыне: па матэрыялах даследавання» і «Дзіцячы погляд з вечнасці»

У шосты школьны дзень старшакласнікі наведалі выставы «Генацыд на Пружаншчыне: па матэрыялах даследавання» і «Дзіцячы погляд з вечнасці», якія знаходзяцца ў музеі «Пружанскі палацык». Выставы прымеркаваныя да Года гістарычнай памяці і паказваюць работу па даследаванні фактаў генацыду насельніцтва Беларусі у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Продолжить чтениеНаведванне выстаў «Генацыд на Пружаншчыне: па матэрыялах даследавання» і «Дзіцячы погляд з вечнасці»

Да дня юнага героя-антыфашыста

8 лютага — Дзень памяці ўсіх дзяцей, якія змагаліся за мір не толькі ў мірны час, але і ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Юныя героі-антыфашысты такія ж самыя дзеці. Яны змагаліся за тое, каб мір быў ва ўсім свеце. Вялікая Айчынная вайна стала цяжкім выпрабаваннем для савецкіх людзей. Яна прайшла праз лёсы многіх сем’яў, дакрануўшыся да кожнага — ад самага маленькага да самага вялікага. Сёння піянеры школы запрасілі акцябрат на вусны часопіс «Юныя героі вялікай вайны». Піянеры расказалі аб юных героях-антыфашыстах, іх нялёгкіх лёсах і адважных учынках.

Продолжить чтениеДа дня юнага героя-антыфашыста

Экскурсія ў Брэсцкую крэпасць і на фестываль робатаў

28 студзеня вучні наведалі музей «Вайна — тэрыторыя міру» ў МК «Брэсцкая крэпасці». Па сваёй тэматыцы экспазіцыя з’яўляецца дадаткам існуючага Музея абароны, яна прасочвае вобраз Брэсцкай крэпасці і звязаных з ёй персаналій на дарогах вайны і пасляваеннага прызнання. Таксама хлопчыкі і дзяўчынкі пабывалі на фестывалі робатаў, дзе змаглі пазнаёміцца з робатамі і прыняць удзел у розных майстар-класах.

Продолжить чтениеЭкскурсія ў Брэсцкую крэпасць і на фестываль робатаў