Напярэдадні Еўрапейскага тыдня ўстойлівай энергіі, які праводзіцца ў свеце з 25 па 29 кастрычніка, ва ўстанове адукацыі «Хараўская сярэдняя школа» з 18.10 па 23.10 прайшоў Тыдзень клімату. Навучэнцы 4 класа разам з класным кіраўніком Драздовай В.А. прынялі ўдзел у інфармацыйнай кампаніі «ZOOM-Дзеці ў руху За клімат». Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся, як зрабіць штодзённыя падарожжа ў школу, дадому, у госці экалагічнымі, г. зн. бяспечнымі для прыроды і карыснымі для здароўя: праводзілі заняткі на экалагічную тэматыку, бралі інтэрв’ю ў бацькоў, сяброў, настаўнікаў, праводзілі досведы і эксперыменты. Усе атрыманыя вынікі вучні фіксавалі ў сваіх працоўных сшытках.