23 красавіка навучэнцы школы наведалі стацыянарны выратавальны пост у г. Пружаны ў рамках рэспубліканскай акцыі «Бяспека на вадзе — паўсюдна і ўсюды!». Акцыя арганізуецца з мэтай правядзення масавай тлумачальнай работы сярод насельніцтва па папярэджанні няшчасных выпадкаў на водах, навучання насельніцтва прыёмам выратавання і аказання першай дапамогі асобам, якія церпяць бедства на водах.
Наведванне цэнтра нагляднай прафілактыкі ў г.Брэсце
29 сакавіка вучні нашай установы адукацыі наведалі цэнтр нагляднай прафілактыкі ў г. Брэсце. Асноўнай задачай цэнтра нагляднай прафілактыкі з’яўляецца-прафілактыка наркаманіі, фарміраванне ўстойлівага маральна-псіхалагічнага непрымання да ўжывання наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў у вучняў устаноў адукацыі.
Экскурсія ў Нясвіжскі замак
У першы дзень канікул навучэнцы наведалі яшчэ і Нясвіжскі замак з наведваннем выставы аб генацыдзе беларускага народа. Нясвіжскі замак — палацава-замкавы комплекс, які знаходзіцца ў паўночна—ўсходняй частцы горада Нясвіжа ў Мінскай вобласці Беларусі, помнік архітэктуры XVI—XVIII стагоддзяў, закладзены князем Радзівілам Сіроткам у 1583 г.Інтэр’еры Нясвіжскага замка ўражваюць сваёй прыгажосцю і раскошай. Вучням вельмі даспадобы прыйшліся бальная, камінная, малая сталовая, гетманская залы і тэатральная залы замка, дзе дамы ў старажытных сукенках сустракалі гасцей.
Экскурсія ў Мірскі замак
24 сакавіка, ў першы дзень канікул, навучэнцы Хараўской сярэдняй школы наведалі Мірскі замак з наведваннем выставы аб генацыдзе беларускага народа.
Мірскі замак — абарончае ўмацаванне і рэзідэнцыя ў гарадскім пасёлку Мір Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі. Помнік архітэктуры, унесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Навучэнцы засталіся пад добрым уражаннем ад убачанага і з задавальненнем хацелі б вярнуцца яшчэ.
Экскурсія ў Камянецкую вежу
19 сакавіка вучні нашай школы ў рамках адукацыйных экскурсій наведалі Камянецкую вежу з наведваннем выставы, прысвечанай генацыду беларускага народа. Камянецкая вежа — унікальны помнік сярэдневяковай архітэктуры і абарончага дойлідства, размешчаны ў беларускім горадзе Камянец. Экскурсія была надзвычай цікавай і пазнавальнай.
Экскурсія ў в. Вяжное Свята-Мікалаеўскі жаночы скіт
У рамках духоўна-маральнага выхавання навучэнцы нашай школы наведалі хутар Вяжное Свята-Мікалаеўскі жаночы скіт. Сустрэча адбылася з матушкай Марфай, якая правяла экскурсію па Свята-Мікалаеўскай царкве, якая з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю 1771года. Расказала пра некаторыя святыні, якіх вельмі многа ў гэтым святым месцы, пра настаяцельскае жыццё, што гэта вельмі адказная справа і перад Богам, і перад людзьмі, якія табе давераны, аб скіте — гэта своеасаблівы філіял для развіцця манастыра…
Уручэнне членскіх білетаў ГА «БРСМ»
15 сакавіка 9 вучняў нашай установы адукацыіі атрымалі членскія білеты ГА «БРСМ». Супрацоўнік сельскага выканаўчага камітэта Корсікава Э.К. звярнулася да моладзі са словамі віншавання і ўручыла білеты. Уручэнне членскіх білетаў ажыццявілася ў рамках правядзення мерапрыемства «Да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь», якое праводзілася сумесна з Хараўскім СКБ.
Адукацыйная экскурсія ў Цэнтр бяспекі МНС г.Камянец
15 сакавіка навучэнцы старэйшых класаў наведалі Цэнтр бяспекі МНС у г.Камянец. Вучням яшчэ раз нагадалі аб правілах паводзін у надзвычайных сітацыях.
Экскурсія ў храм
11 сакавіка для вучняў пачатковых класаў адбылася экскурсія ў храм «Спорительница хлебов» у аг.Харава да Дня праваслаўнай кнігі. Святар Кавальскі А.В. расказаў пра тое, што Дзень праваслаўнай кнігі адзначаецца з мэтай прыцягнення грамадскай увагі да чытання духоўна-маральнай літаратуры і вечным агульначалавечым традыцыйным каштоўнасцям.
Агульнаадукацыйная экскурсія ў Косава
1 сакавіка ў мэтах адукацыйнага працэсу, фарміравання ў вучняў павагі да культурна-гістарычнай спадчыны народа, а таксама выхавання патрыятызму і актыўнай грамадзянскай пазіцыі з навучэнцамі 9-11 класаў адбылася цікавая экскурсія ў палац Пуслоўскіх з наведваннем выставы «Генацыд беларускага народа» і музей-сядзібу Тадэвуша Касцюшкі.