Цэнтр бяспекі Камянецкага РАНС

8 мая вучні нашай установы адукацыі наведалі Цэнтр бяспекі Камянецкага РАНС, з мэтай замацавання на практыцы ведаў аб дзеяннях у выпадку ўзнікнення розных надзвычайных сітуацый. Дзеці акунуліся ў свет бяспекі, атрымалі бясцэнны багаж ведаў і практычных навыкаў, якія з’яўляюцца асновай бяспечных паводзін у розных надзвычайных сітуацыях.

Продолжить чтениеЦэнтр бяспекі Камянецкага РАНС

Экскурсія ў Мінск

30 красавіка ў рамках адукацыйных экскурсій навучэнцы нашай школы наведалі адукацыйны цэнтр бяспекі МНС Беларусі і нацыянальную кінастудыю Беларусьфільм у г.Мінску.

Продолжить чтениеЭкскурсія ў Мінск

Адукацыйная экскурсія ў Ружаны

26 красавіка вучні 1 і 5 класаў  наведалі ДУК «Ружанскі палацавы комплекс Сапегаў» з наведваннем выставы аб генацыдзе беларускага народа. У рамках марафона патрыятычных спраў, па дарозе дадому, вучні таксама наведалі помнікі ў вёсцы Байкі Пружанскага раёна, пастаўленыя ў памяць аб аднавяскоўцах, якія былі знішчаны нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

 

Продолжить чтениеАдукацыйная экскурсія ў Ружаны

Экскурсія ў музей-сядзібу «Пружанскі палацык»

У рамках агульнаадукацыйных экскурсій 24 красавіка навучэнцы школы наведалі музей-сядзібу «Пружанскі палацык» з наведваннем выставы «Генацыд беларускага народа».

Продолжить чтениеЭкскурсія ў музей-сядзібу «Пружанскі палацык»

23 красавіка навучэнцы школы наведалі стацыянарны выратавальны пост у г. Пружаны ў рамках рэспубліканскай акцыі «Бяспека на вадзе — паўсюдна і ўсюды!». Акцыя арганізуецца з мэтай правядзення масавай тлумачальнай работы сярод насельніцтва па папярэджанні няшчасных выпадкаў на водах, навучання насельніцтва прыёмам выратавання і аказання першай дапамогі асобам, якія церпяць бедства на водах.

Продолжить чтение

Наведванне цэнтра нагляднай прафілактыкі ў г.Брэсце

 29 сакавіка вучні нашай установы адукацыі наведалі цэнтр нагляднай прафілактыкі ў г. Брэсце. Асноўнай задачай цэнтра нагляднай прафілактыкі з’яўляецца-прафілактыка наркаманіі, фарміраванне ўстойлівага маральна-псіхалагічнага непрымання да ўжывання наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў у вучняў устаноў адукацыі.

Продолжить чтениеНаведванне цэнтра нагляднай прафілактыкі ў г.Брэсце

Экскурсія ў Нясвіжскі замак

У першы дзень канікул навучэнцы наведалі яшчэ і  Нясвіжскі замак з наведваннем выставы аб генацыдзе беларускага народа. Нясвіжскі замак — палацава-замкавы комплекс, які знаходзіцца ў паўночна—ўсходняй частцы горада Нясвіжа ў Мінскай вобласці Беларусі, помнік архітэктуры XVI—XVIII стагоддзяў, закладзены князем Радзівілам Сіроткам у 1583 г.Інтэр’еры Нясвіжскага замка ўражваюць сваёй прыгажосцю і раскошай. Вучням вельмі даспадобы прыйшліся бальная, камінная, малая сталовая, гетманская залы і тэатральная залы замка, дзе дамы ў старажытных сукенках сустракалі гасцей.

Продолжить чтениеЭкскурсія ў Нясвіжскі замак

Экскурсія ў Мірскі замак

24 сакавіка, ў першы дзень канікул, навучэнцы Хараўской сярэдняй школы наведалі Мірскі  замак з наведваннем выставы аб генацыдзе беларускага народа.

Мірскі замак — абарончае ўмацаванне і рэзідэнцыя ў гарадскім пасёлку Мір Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі. Помнік архітэктуры, унесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.  Навучэнцы засталіся пад добрым уражаннем ад убачанага і з задавальненнем хацелі б вярнуцца яшчэ.

Продолжить чтениеЭкскурсія ў Мірскі замак

Экскурсія ў Камянецкую вежу

19 сакавіка вучні нашай школы ў рамках адукацыйных экскурсій наведалі Камянецкую вежу з наведваннем выставы, прысвечанай генацыду беларускага народа. Камянецкая вежа — унікальны помнік сярэдневяковай архітэктуры і абарончага дойлідства, размешчаны ў беларускім горадзе Камянец. Экскурсія была надзвычай  цікавай і пазнавальнай.

 

Продолжить чтениеЭкскурсія ў Камянецкую вежу

Экскурсія ў в. Вяжное Свята-Мікалаеўскі жаночы скіт

У рамках духоўна-маральнага выхавання навучэнцы нашай школы наведалі хутар Вяжное Свята-Мікалаеўскі жаночы скіт. Сустрэча адбылася з матушкай Марфай, якая правяла экскурсію па Свята-Мікалаеўскай царкве, якая з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю 1771года. Расказала пра некаторыя святыні, якіх вельмі многа ў гэтым святым месцы, пра настаяцельскае жыццё, што гэта вельмі адказная справа і перад Богам, і перад людзьмі, якія табе давераны, аб скіте — гэта своеасаблівы філіял для развіцця манастыра…

Продолжить чтениеЭкскурсія ў в. Вяжное Свята-Мікалаеўскі жаночы скіт