Акцыя «Ад усёй душы»
13 студзеня ў школе прайшла акцыя «Ад усёй душы»
Суботні дзень прапаганды здаровага ладу жыцця
У рамках правядзення Дня прапаганды здаровага ладу жыцця навучэнцы прынялі ўдзел у першынстве па шашкам, паўдзельнічалі ў віктарыне «Здаро’е на градцы». У гэты дзень Члены ГА «БРПА» і ГА «БРСМ» правялі акцыю «Ад усёй душы.» А таксама наведалі заняткі па праграме дадатковай адукацыі ваенна-патрыятычнага профілю»Юны армеец».
Адзіны ўрок «Ала — сястра Хатыні»
12 снежня для вучняў 1-11 класаў ва ўстанове адукацыі прайшоў Адзіны ўрок «Ала-сястра Хатыні», прысвечаны 80 — годдзю трагедыі ў беларускай в. Ала. Мерапрыемства наведала старшыня Хараўскога сельскага выканаўчага камітэту Пстыга А. Р.
Аб аб’яўленні 2024 года Годам якасці
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 375 ад 27 лістапада 2023 г. «Аб аб’яўленні 2024 года Годам якасці». Дадзенае рашэнне прынята ў мэтах далейшага павышэння якасці жыцця беларускага народа, забеспячэння канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі на сусветнай арэне, стымулявання ініцыятывы, фарміравання ў грамадстве адказнасці за вынікі сваёй працы і да будучыні краіны. Прыярытэтную ўвагу плануецца надаць фарміраванню ў грамадзян асабістай адказнасці за дасягненне высокай якасці жыцця (дастатковы ўзровень даходу, своечасовая дыспансерызацыя, здаровае харчаванне, добрая адукацыя, культурны вольны час).