Заданне 6.2. па тэме «Інфармацыйна-экалагічныя мерапрыемствы па рабоце з мясцовай супольнасцю»: размяшчэнне ў агульнадаступных месцах для мясцовага насельніцтва нагляднага прыродаахоўнага інфармацыйнага матэрыялу
У красавіку ўдзельнікі праекта «Зялёныя школы» выканалі заданне 6.2. па тэме «Інфармацыйна-экалагічныя мерапрыемствы па рабоце з мясцовай супольнасцю (экалагічныя ініцыятывы)»:стварылі памяткі, лістоўкі, плакаты. Атрыманыя «напаміналкі» яны не толькі размясцілі ў агульнадаступных месцах, але і раздалі мясцоваму насельніцтву.
Стартаваў нацыянальны этап Міжнароднай алімпіяды па крэатыўным праграмаванні сярод школьнікаў Scratch Olympiad 2021
Мерапрыемства праводзіцца з мэтай падтрымкі ініцыятыў навучэнцаў і педагогаў у вывучэнні крэатыўнага праграмавання на візуальнай мове Scratch і ўключэння дзяцей і моладзі ў інавацыйныя інжынерныя праекты. Асноўная задача — стварыць глабальнае кам’юніці дзяцей і іх педагогаў, неабыякавых да перадавых тэхналогій і вынаходніцтва.
Інфармацыйныя гадзіны «Чарнобыль-трагедыя, подзвіг, папярэджанне»
27 красавіка ва ўстанове адукацыі прайшлі інфармацыйныя гадзіны, прысвечаныя Дню Чарнобыльскай трагедыі. Чарнобыль… Ва ўсім свеце назва гэтага невялікага ўкраінскага горада, размешчанага ў сямі кіламетрах ад паўднёвай мяжы Беларусі, вось ужо больш трох дзесяцігоддзяў асацыіруецца з найбуйнейшай за ўсю гісторыю чалавецтва тэхнагеннай катастрофай. 26 красавіка 1986 года выбух рэактара на Чарнобыльскай АЭС, па выкідзе радыенуклідаў раўнацэнны 50 скінутым на Хірасіму атамным бомбам, нанёс жорсткі ўдар па лёсах мільёнаў людзей.
26 красавіка-Міжнародны дзень памяці аб чарнобыльскай катастрофе
26 красавіка 2020 года — 35 гадоў з дня катастрофы на Чарнобыльскай АЭС — беспрэцэдэнтнай аварыі ў гісторыі атамнай энергетыкі.