З 16 па 21 лістапада ў школе праходзіў Тыдзень «Бяспечны інтэрнэт»
Тыдзень «Бяспечны інтэрнэт» пачаўся з інфармацыных гадзін “Хто прыдумаў інтэрнэт” і “Асновы бяспекі ў сетцы інтэрнэт”. Віктарына “Што я ведаю пра бяспечную работу ў Інтэрнэце” знайшла самых кемлівых. Пазнавальная праграма “Тэрыторыя Інтэрнэта” расказала вучням пачатковай школы пра сусветную павуціну.
Суботні дзень бяспечнага інтэрнэту
Субота 21 лістапада завяршыла Тыдзень «Бяспечны інтэрнэт». Вучні пачатковых класаў наведалі ўрок бяспекі “Мы – разумныя карыстальнікі інтэрнэта”, вучні 5 — 8 класаў сустрэліся на гутарцы “Я і мае віртуальныя сябры” , а старшакласнікі — на віктарыне “Бяспечны інтэрнэт”.
Школа Актыўнага Грамадзяніна для V-VII класаў
У развіццё праекта «Школа актыўнага грамадзяніна», які паспяхова рэалізуецца ў VIII–XI класах устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з 2018/2019 навучальнага года, у 2020/2021 навучальным годзе пачынаецца рэалізацыя аднайменнага адукацыйнага праекта для навучэнцаў V-VII класаў.