З 29 лістапада па 4 снежня ў школе праходзіць Тыдзень «Мы за здаровае жыццё» (да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам)

Тыдзень «Мы за здаровае жыццё»

Продолжить чтениеЗ 29 лістапада па 4 снежня ў школе праходзіць Тыдзень «Мы за здаровае жыццё» (да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам)

Суботні дзень барацьбы са шкоднымі звычкамі

27 лістапада ў школе прайшоў суботні дзень барацьбы са шкоднымі звычкамі. Вучні пачатковай школы адкрывалі сакрэты здаровага ладу жыцця падчас мультурока, а таксама прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў “Скажы шкодным звычкам “НЕ!”. Вучні 5 — 8 класаў сталі ўдзельнікамі ток-шоу «Не спрабаваць – не пачынаць!”. У рамках акцыі «Дэкада кібербяспекі» прашлі кіналекторыі «Як не стаць ахвярай кіберзлачынцаў”. Для ўсіх жадаючых прайшоў чэмпіянат па разгадванню крыжаванак “Маё здароўе ў маіх руках” .

Продолжить чтениеСуботні дзень барацьбы са шкоднымі звычкамі

З 22 па 27 лістапада ў школе праходзіў Тыдзень барацьбы з курэннем

Вучні школы з 22 па 27 лістапада прымалі ўдзел у мерапрыемствах Тыдня барацьбы з курэннем, які прашоў у рамках праекта «Здаровы горад (пасёлак) Брэстчыны без тытуню!». У рамках тыдня прайшлі класныя тэматычныя гадзіны, конкурс газет “Дзеці супраць курэння», турнір па надзіманню паветраных шароў “Падары сабе чыстыя лёгкія” і інш. Усе жадаючыя маглі наведаць выставу «За свет без тытунёвага дыму». Завяршыўся тыдзень шостым школьным днём — Днём барацьбы са шкоднымі звычкамі.

Продолжить чтениеЗ 22 па 27 лістапада ў школе праходзіў Тыдзень барацьбы з курэннем

З 22 па 27 лістапада ў школе праходзіў Тыдзень бяспекі ў сетцы Інтэрнэт

У рамках падрыхтоўкі да каманднай алімпіяды па інфармацыйнай бяспецы сярод навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Брэсцкай вобласці з 22 па 27 лістапада ва ўстанове адукацыі прайшоў Тыдзень бяспекі ў сетцы Інтэрнэт. На працягу тыдня вучні прыялі ўдзел у розных мерапрыемствах: круглым стале “Правапарушэнні і злачынствы ў сетцы Інтэрнэт – прававая адказнасць”, конкурсе малюнкаў “Бяспечны інтэрнэт вачамі дзяцей”, праглядзе і абмеркаванні відэаролікаў «Як не стаць ахвярай кіберзлачынцаў”, “Этыка і правілы зносін у Інтэрнэце”, а таксама наведалі інфармацыйную пляцоўку “Кібербяспека. Важна пра важнае”.

Продолжить чтениеЗ 22 па 27 лістапада ў школе праходзіў Тыдзень бяспекі ў сетцы Інтэрнэт

Тыдзень нямецкай мовы

Тыдзень нямецкай мовы — тыдзень новых магчымасцей

Эфектыўная арганізацыя пазакласнай работы па замежнай мове неабходна для развіцця і падтрымкі цікавасці школьнікаў да вывучэння мовы, фарміравання ў іх станоўчай матывацыі да вучэбна-пазнавальнай дзейнасці, якая ў далейшым уплывае на работу навучэнцаў на ўроках: павышаецца ўпэўненасць ва ўменні карыстацца замежнай мовай як сродкам зносін, а таксама жаданне ўдасканальваць узровень валодання ёй.

Сярод форм арганізацыі пазакласнай работы ў школе асабліва вылучаецца Тыдзень нямецкай  мовы, паколькі, па-першае, такая форма з’яўляецца масавай і прадугледжвае ўдзел у ёй вялікай колькасці навучэнцаў, па-другое, змяшчае ў сабе комплекс розных па сэнсе і тэматыцы мерапрыемстваў, накіраваных на далучэнне навучэнцаў да рэалій той краіны, мову якой яны вывучаюць.Тыдзень замежнай мовы — адзін з найважнейшых сродкаў павышэння матывацыі навучэнцаў, які дапамагае развіваць творчыя здольнасці, ствараць камунікатыўнае асяроддзе. Мерапрыемствы тыдня даюць унікальную магчымасць паказаць школьнікам практычнае прымяненне і ролю замежнай мовы ў жыцці сучаснага чалавека.

З 15 па 19  ЛІСТАПАДА  ў школе прайшоў тыдзень нямецкай мовы. Уся ўвага была накіравана на павышэнне цікавасці навучэнцаў да вывучэння нямецкай мовы, а таксама знаёмства з  культурай, звычаямі і традыцыямі краіны вывучаемай мовы.

Школьнікі змаглі паўдзельнічаць у віктарынах і конкурсах.

Продолжить чтениеТыдзень нямецкай мовы

Школа Актыўнага Грамадзяніна для V-VII класаў: круглы стол «Мой дом-мая школа»

Актыўны грамадзянін усведамляе сябе членам супольнасці, імкнецца спалучаць асабістыя і грамадскія інтарэсы, добра выхаваны, дысцыплінаваны, умее сябраваць, імкнецца да новых веды — ключавыя словы сустрэчы лістападаўскай сустрэчы вучняў V-VII класаў у рамках праекта Школа Актыўнага Грамадзяніна. На круглым стале «Мой дом — мая школа» вучні ўспомнілі гісторыю школы, абмеркавалі яе сучаснае жыццё, а таксама памарылі пра будучае ўстановы адукацыі. 

Продолжить чтениеШкола Актыўнага Грамадзяніна для V-VII класаў: круглы стол «Мой дом-мая школа»

Адзіны дзень інфармавання для VIII-IX класаў у лістападзе «Школа Актыўнага Грамадзяніна» (ШАГ-3)

25 лістапада старшакласнікі наведалі адзіны дзень інфармавання ШАГ па тэме «Гонар за Беларусь. Заўсёды на сувязі» і вялі гутарку аб дасягненнях нашай краіны ў галіне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Першы блок быў прысвечаны лічбавым тэхналогіям у жыцці чалавека, далей разгледзелі плюсы і мінусы інтэрнэту як сродка зносін.

Продолжить чтениеАдзіны дзень інфармавання для VIII-IX класаў у лістападзе «Школа Актыўнага Грамадзяніна» (ШАГ-3)

Піянерскі квіз

24 лістапада піянеры школы прынялі ўдзел у пазнавальна-забаўляльнай праграме «Піянерскі квіз». Каманды адказвалі на шэсць блокаў пытанняў. Самым лёгкім для ўсіх стаў блок «Мультылэнд», а вось лішні раз падумаць трэба было падчас адказу на пытанні блока «6 фактаў аб…». Час гульні прайшоў весела, хутка, інтэлектуальна і цікава.

Продолжить чтениеПіянерскі квіз

Акцябрацкі квіз

23 лістада акцябраты школы прынялі ўдзел у пазнавальна-забаўляльнай праграме «Акцябрацкі квіз». Каманды адказвалі на шэсць блокаў пытанняў. Самым лёгкім для ўсіх стаў блок «Прырода Беларусі», а вось лішні раз падумаць трэба было падчас адказу на пытанні блока «Стужка часу». Квіз для акцябрат праводзіў актыў школьнай піянерскай дружыны і члены ГА «БРСМ». Музычным падарункам для ўсіх стаў танец, у выкананні піянераў школы. Акцябраты весела, дружна і цікава правялі час.

Продолжить чтениеАкцябрацкі квіз