Суботні дзень працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі
Трэцяя субота месяца прысвечана працоўнаму выхаванню і прафесійнай арыентацыі, таму сёння вучняў чакалі куфэрак загадак “Усе працы добрыя – выбірай на густ!», пазнавальная гадзіна “У свеце цікавых прафесій”, конкурс малюнкаў “Мая будучая прафесія”. З нагоды Дня народнага адзінства прайшлі гадзіна зносін “Мой родны беларускі край”, якую правяла біблітэкар Калядзіцкага СДК Аляхновіч Т.І., спартландыя “Калі мы адзіныя – мы непераможныя”.
Акцыя «Я-патрыёт» да Дня народнага адзінства
Нас многа і мы разам! 17 верасня наша краіна адзначае Дзень народнага адзінства. Піянеры і акцябраты дружыны імя П.І.Клімука разам з членамі ГА «БРСМ» далучыліся да акцыі «Я-патрыёт».
Мерапрыемствы да Дня народнага адзінства
16 верасня, напярэдадні Дня народнага адзінства, у школе прайшла традыцыйная лінейка, на якой пасля слоў віншавання дырэктара, школьнікі і педагогі разам выканалі вгімн Рэспублікі Беларусь. Лінейка завяршылася музычным падарункам ад піянераў школьнай дружыны. Пасля лінейкі ў класах прайшлі адзіныя ўрокі «Дзень народнага адзінства», вучні 8 — 11 класаў прынялі ўдзел у Рэспубліканскім дыктанце, прымеркаваным да Дня народнага адзінства. На працягу дня жадаючыя маглі далучыцца да акцыі «Я-патрыёт», ініцытарам якой выступіла ГА «БРПА».
Урокі бяспекі «Увага!Дзеці!» у рамках Адзіных дзён ведаў Правілаў дарожнага руху
З мэтай праверкі і замацавання ведаў дарожных знакаў, папярэджання найбольш распаўсюджанных памылак дзяцей на дарозе ў рамках Адзіных дзён ведаў Правілаў дарожнага руху 15 верасня вучні школы наведалі ўрокі бяспекі «Увага!Дзеці!», а таксама практычна адпрацавалі паводзіны пешахода на дарозе.