Школа Актыўнага Грамадзяніна. Сакавік 2019 г.
21 сакавіка пройдзе адзіны дзень інфармавання «ШАГ» – «Школа Актыўнага Грамадзяніна» па тэме «Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь» (да 25-годдзя Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь).
21 сакавіка пройдзе адзіны дзень інфармавання «ШАГ» – «Школа Актыўнага Грамадзяніна» па тэме «Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь» (да 25-годдзя Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь).
На працягу тыдня вучні школы прынялі ўдзел у шэрагу мерапрыемстваў, прымеркаваных да святкавання 25-годдзя з Дня прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і станаўлення інстытута прэзідэнцтва: конкурс малюнкаў «Мая Радзіма — Беларусь», гульнях па станцыях «У пошуках піянерскага вогнішча» і «Быць разам — працаваць у камандзе», інфармацыйныя гадзіны «25-годдзе Асноўнага Закона Краіны” і г.д. 15 сакавіка ў кожным класе прайшоў агульнарэспубліканскі ўрок «Канстытуцыя маёй краіны», а старшакласнікі былі запрошаны на свята «Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь” , дзе ва ўрачыстай абстаноўцы старшыня Хараўскога сельскага выканаўчага камітэта Алена Рыгораўна Пстыга ўручыла навучэнцам, якім споўнілася 14 гадоў, выданні «Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь». Таксама вучні школы наведалі выставу «Ідэалогія беларускай дзяржавы».
Вучні 9 — 11 класаў з прафарынтацыйнай экскурсіяй наведалі рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Брэсцкая абласная сельскагаспадарчая доследная станцыя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Свята Масленіцы ў пачатковых класах прайшло весела, цікава і смачна. Пасля конкурсаў ад пані Масленіцы і яе братоў: дзён тыдня ўсе сабраліся на блінны салодкі стол, дзе за кубачкам гарбаты разгадвалі загадкі, знаёміліся с прыкметамі вясны і весела праводзілі час.
Сёння вучні наведалі майстар-клас «Першая дапамога. Спосабы накладання павязак», спаборніцтвы па піянерболу, мультурок «Здаровы лад жыцця», гурткоўцы «Усмешкі» пачалі працаваць над казкай «Прыгоды Мядзведзя». Таксама сёння прайшла гульня па станцыях “Мы за пазітыўнае і здаровае жыццё” у рамках праекта «Наш выбар — жыць з пазітывам».