Адзіны дзень інфармавання ў студзені «Школа Актыўнага Грамадзяніна» (ШАГ-5)

24 студзеня старшакласнікі наведалі традыцыйны адзіны дзень інфармавання «Школа Актыўнага Грамадзяніна», які ў гэтым месяцы быў прысвечаны тэме «Беларусь сёння: захоўваючы і прымнажаючы добрыя традыцыі». Інфармацыйны блок складаўся з наступных частак «Рэспубліканскі навагодні баль для моладзі ў Палацы Незалежнасці», «XV Калядны міжнародны турнір аматараў хакея на прызы Прэзідэнта Беларусі», «XXIII рэспубліканскія спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў «Залатая шайба”, «Гульцы НХЛ правялі майстар-клас для ўдзельнікаў  турніру «Залатая шайба». У рамках мерапрыемства перад навучэнцамі выступіў Чарняк Леанід Уладзіміравіч, галоўны аграном ААТ «Агра-Калядзічы», які быў узнагароджаны ў 2014 г. граматай Савета Мінстраў Рэспублікі Беларусь за дасягненне высокіх паказчыкаў па валавым зборы зернавых культур, у 2017 г. — дыпломам за 3 месца у абластных спаборніцтвах па уборцы зернавых і зернабабовых культур сярод галоўных аграномаў, і намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Аляксандра Аляксандраўна Фядотава, якая была ўдзельніцай Рэспубліканскага балю выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў у 2011 годзе.

                                                              

Продолжить чтениеАдзіны дзень інфармавання ў студзені «Школа Актыўнага Грамадзяніна» (ШАГ-5)

Суботні дзень беларускай навукі

Суботні день беларускай навукі пачаўся са спартландыі «Алімпійскімі маршрутамі», а працягнуўся гадзінай зносін «Дасягненні беларускай навукі» і віртуальнай экскурсіяй па Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Таксама вучні 3-7 класаў наведалі Пружанскі палацык, дзе змаглі праявіць свае здольнасці падчас квэста. Вучань 4 класа нашай школы Вахновіч Антон прыняў удзел у інтэлектуальным марафоне «Пазнайка – 2019».

                                                               

Продолжить чтениеСуботні дзень беларускай навукі

Школа Актыўнага Грамадзяніна. Студзень 2019 г.

24 студзеня пройдзе адзіны дзень інфармавання «ШАГ» – «Школа Актыўнага Грамадзяніна» па тэме «Беларусь сёння: захоўваючы і прымнажаючы добрыя традыцыі».

Падчас сустрэчы будуць разгледжаны наступныя інфармацыйныя блокі: «Рэспубліканскі навагодні баль для моладзі ў Палацы Незалежнасці»; «XV Калядны міжнародны турнір аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Беларусі»; «XXIII рэспубліканскія спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў  «Залатая шайба»; «Гульцы НХЛ правялі майстар-клас для ўдзельнікаў «Залатой шайбы».

Продолжить чтениеШкола Актыўнага Грамадзяніна. Студзень 2019 г.

Суботні дзень пазітыву і добрага настрою

Субота 19 студзеня прайшла ў рамках праекта «Мой выбар — жыць з пазітывам». Галоўным мерапрыествам дня стала забаўляльная праграма «На хвалі гумару», дзе пры дапамозе вясёлых конкурсаў, смешных заданняў і цікавых адказаў удзельнікі яшчэ раз даказалі сабе і ўсім прысутным «…як здорава на свеце жыць!». На працягу дня кожны жадаючы мог прыняць удзел у акцыі «Усміхнемся разам». Таксама прадстаўнікі 3 класа наведалі мерапрыемтсвы ў рамках занальнага цэнтра на базе Мокраўскага ВПК д/с-СШ, адкуль врянуліся з дыпломам ІІІ ступені.

                                                                                 

Продолжить чтениеСуботні дзень пазітыву і добрага настрою

Сустрэча з настаяцелем Свята-Пакроўскай царквы А.В.Кавальскім

18 студзеня на гадзіну зносін «Калядныя святкі» да вучняў пачатковых класаў завітаў настаяцель Свята-Пакроўскай царквы А.В.Кавальскі, які павіншаваў усіх прысутных з каляднымі святамі, а таксама расказаў пра адно з самых старажытных свят хрысціян — Хрышчэнні Гасподнім.

                                                                                                                         

Продолжить чтениеСустрэча з настаяцелем Свята-Пакроўскай царквы А.В.Кавальскім

Адзіны дзень ведаў Правілаў дарожнага руху, або знакі гэтыя ведайце, дзеці

Трэці чацвер месяца ў школе традыцыйна прайшоў як адзіны дзень ведаў правілаў дарожнага руху. На гэты раз вучняў чакаў не толькі інфармацыйны экспрэс «Дарожныя знакі. Яшчэ раз аб галоўным». Вучні разам з класнымі кіраўнікамі разгадвалі крыжаванкі і паказвалі свае веды  правіл дарожнага руху. Самыя хуткія і самыя правільныя адказы далі вучні 3 і 7 класаў.

                                                                                                                           

Продолжить чтениеАдзіны дзень ведаў Правілаў дарожнага руху, або знакі гэтыя ведайце, дзеці

Cуботні дзень здароўя

Першая субота III цвэрці прайшла пад дэвізам «Быць здаровым здорава!». Адкрылі суботу лыжныя спабоніцтвы, а працягнулі віктарына “Пра здаровы лад жыцця” і гадзіна зносін «Навошта чалавеку правільная асанка?», завяршыўся дзень гульнёва-пазнавальнай праграмай «На варце здароўя!». Таксама ўдзельнікі аб’яднання па інтарэсах «Юны турыст» прынялі ўдзел у адкрытым першынстве Пружанскага раёна па спартыўным арыентаванні, каманда старшакласнікаў — у лыжных спаборніцтвах, а ўдзельнікі аб’яднання па інтарэсах «Усмешка» — у раённым этапе рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці “Здравствуй, мир!”. Субота прайшла насычана і цікава, а значыць быць такой і ўсёй трэцяй чвэрці!

                                                                                   

 

Продолжить чтениеCуботні дзень здароўя