Будзь здароў!
З 25 сакавіка па 31 сакавіка ў школе праходзіў Тыдзень фінансавай граматнасці дзяцей і моладзі
Напрацягу тыдня ў школе былі праведзены мерапрыемствы для розных узроставых катэгорый навучэнцаў. Адным з важных інструментаў павышэння фінансавай граматнасці з’яўляліся віктарыны і гульні.
Суботні дзень бяспекі
Апошні дзень ІІІ чвэрці быў прысвечаны бяспечным паводзінам.
З 18 па 23 сакавіка ў школе праходзіў Тыдзень бяспекі дарожнага руху
З 18 па 23 сакавіка ў школе праходзіў Тыдзень бяспекі дарожнага руху, які пачаўся з онлайн-віктарыны і конкурсу крыжаванак па правілах дарожнага руху. Усе вучні напрацягу тыдня наведалі заняткі на пляцоўцы па вывучэнні ПДР “Дарога павінна быць бяспечнай”. У рамках адзінага дня ведаў Правілаў дарожнага руху члены атрада юных інспектараў дарожнага руху падрыхтавалі і правялі інфармацыйныя веснікі «Катайся на веласіпедзе бяспечна».
Майстар-клас ад народнага майстра Рэспублікі Беларусь Марыі Кулецкай
У пятніцу вучні пачатковай школы наведалі майстар-клас ад народнага майстра Рэспублікі Беларусь Марыі Кулецкай, а таксама пазнаёміліся з яе працамі.
Адзіны дзень прафілактыкі «Падлетак і закон: вывучаем, ведаем, выконваем!»
Вучні 8-11 класаў сталі ўдзельнікамі прафілактычнай гутаркі “Бяспечныя паводзіны падлетка на дарозе” ў рамках Адзінага дня прафілактыкі “Падлетак і закон: вывучаем, ведаем, выконваем!”. Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце А.А.Фядотава пазнаёміла прысутных з правіламі бяспечных паводзін падлеткаў на дарозе, засяродзіўшы ўвагу на немагчымасці кіравання транспартнымі сродкамі без дакументаў, якія гэта дазваляюць, а пасля ўсе разам разгледзелі пункты Правілаў дарожнага руху, якія датычацца веласіпедыстаў.