Суботні дзень здароўя
14 снежня вучні школы сталі ўдзельнкамі акцыі “Я хачу быць здаровым, таму што…”, а таксама пазнавальнай праграмы “Азбука здароўя” і віктарыны “Пра здароўе з усмешкай і ўсур’ёз”.
14 снежня вучні школы сталі ўдзельнкамі акцыі “Я хачу быць здаровым, таму што…”, а таксама пазнавальнай праграмы “Азбука здароўя” і віктарыны “Пра здароўе з усмешкай і ўсур’ёз”.
12 снежня вучні 5 — 8 класаў наведалі кіналекторыі «Пра бяспечны Новы год», а таксама яшчэ раз успомнілі пра правілы бяспекі ў зімовы перыяд разам са старшым інспектарам Пружанскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Вольгай Ліпко.
10 снежня члены Савета Старшакласнікаў — Усік Міхаіл, Марчык Яўген, Барысевіч Ангеліна, Жур Ангеліна разам з педагогам-арганізатарам Ляшчук М.І. прынялі ўдзел у першым этапе рэалізацыі праграмы па сацыяльным праектаванні па метадалогіі «АПШЫФТ», які праходзіў на базе рэсурснага цэнтра «Ступені» у Цэнтры маладзёжнай творчасці ў г.Брэсце.
6 снежня вучні 1-8 класаў наведалі цыркавое прадстаўленне , дзе пазнаёміліся з вясёлымі клоўнамі, неверагоднымі фокуснікамі і іншымі жыхарамі краіны цырка.
6 снежня валанцеры школьнага атрада Чырвонага Крыжа «У рытме дапамогі» правялі для старшакласнікаў інфармацыйную пляцоўку па процідзеянню і папярэджанню гандлю людзьмі.
У суботу вучні школы наведалі Пружанскі палацык, дзе пазнаёміліся з гісторыяй палацыка, а таксама пабывалі каля памятнай лавы народнага майстра-ганчара Антона Такарэўскага, апошняга вядомага майстра, які валодаў старажытнай тэхналогіяй чорнай глянцавай керамікі.