Адзіны дзень інфармавання ў красавіку «Школа Актыўнага Грамадзяніна» (ШАГ-8)
Праект БРПА «ДабраДзел». Атрад «Праменьчыкі дабрыні». Віншуем і ганарымся!
Акцябрацкі атрад «Праменьчыкі дабрыні» (Губарык Маргарыта, 2 клас; Губарык Ганна, Вашчук Віталій, Крывашэева Наталля, Кныш Павел, 4 клас) стаў лепшым ў раёне па выніках удзелу ў вялікай гульні «ДабраДзел», якая была прымеркавана да 75-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Праект БРПА «ДабраДзел». Атрад «Праменьчыкі дабрыні». Абласны этап
Атрад «Праменьчыкі дабрыні» завяршыў працу над заданнямі абласнога этапа рэспубліканскай гульні «ДабраДзел». Юныя цімураўцы віншавалі родных з Днём абаронцаў Айчыны і Міжнародным жаночым днём, праводзілі мерапрыемства, прысвечанае Дню юнага героя-антыфашыста, закладвалі капсулу часу…
Cуботні дзень бяспечных паводзін
«Адкрыць на 100-годдзе Вялікай Перамогі»
Напярэдадні 75-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне юныя ўдзельнікі рэспубліканскага праекта «ДабраДзел», акцябрата атрада «Праменьчыкі дабрыні», разам з піянерамі школы ўрачыста заклалі ў школьным музейным вугалку капсулу часу з пажаданнямі акцябратам і піянерам будучыні міру і дабра. Сімвалічным стаў подпіс на капсуле «Адкрыць у дзень 100-годдзя Вялікай Перамогі».