Восеньскі марафон ад БРПА

Вучаніцы школы Губарык Ганна і Жур Ангеліна прымалі ўдзел у Восеньскім марафоне, арганізатарам якога выступіла БРПА. Дзяўчынкі кожны дзень атрымлівалі заданне ў ВК, выконвалі яго і збіралі словы-падказкі для выніковага задання-восеньскага вяночка.

Продолжить чтениеВосеньскі марафон ад БРПА

Сонечная гісторыя №6 «Да сустрэчы, лагер!»

У апошні  дзень лагера хлопчыкі і дзяўчынкі наведалі Горад спартыўных рэкордаў, дзе змаглі ўстанавіць новыя рэкорды. Таксама сёння прайшлі выстава малюнкаў «Самы цікавы момант змены» і закрыццё лагера.

Продолжить чтениеСонечная гісторыя №6 «Да сустрэчы, лагер!»

Мой дзень у піянерскай дружыне

На канікулах члены раённай школы піянерскага актыву Марыя Басак і Аліна Скобля плённа папрацавалі над заданнем «Мой дзень у піянерскай дружыне», а таксама правялі майстар-клас «Як правіла завязаць піянерскі гальштук» і з гульнёвай праграмай наведалі выхаванцаў у прышкольным лагеры «Сонейка».

Продолжить чтениеМой дзень у піянерскай дружыне

Сонечная гісторыя №3 «Здароўю — ТАК, фізкультуры — УРА!»

Гісторыя №3 была прысвечана спорту і здароўю. Менавіта сёння прайшлі Малыя алімпійскія гульні, а таксама алімпійскія ўрокі. Чэмпіянат па разгадванні рэбусаў «Здароўе ў малюнках» завяршыў гісторыю №3.

Продолжить чтениеСонечная гісторыя №3 «Здароўю — ТАК, фізкультуры — УРА!»

Сонечная гісторыя №2 «У майстэрні ў Восені»»

Як жа пабываць на восеньскіх канікулах у лагеры і не наведаць Восень? Таму выхаванцы на цэлы дзень адправіліся да Восені ў госці.

Продолжить чтениеСонечная гісторыя №2 «У майстэрні ў Восені»»

Суботні дзень бяспечных паводзін

У апошні дзень І чвэрці вучні і настаўнікі вялі гаворку аб бяспечных паводзінах на канікулах. Практычныя заняткі на пляцоўцы па ПДР “Бяспечная дарога”, віктарына “Усё пра бяспеку”, круглы стол “Адказнасць падлеткаў за свае учынкі” і шмат яшчэ чаго цікавага, і самае галоўнае, карыснага чакала школьнікаў.

Продолжить чтениеСуботні дзень бяспечных паводзін

Старт рэспубліканскага праекта «ЭкаЦімураўцы»

Атрад ЭкаЦімураўцаў «Мурашнік» піянерскай дружыны імя П.І.Клімука паспяхова справіўся з першым заданнем праекта «Экацімураўцы».

Продолжить чтениеСтарт рэспубліканскага праекта «ЭкаЦімураўцы»