Палескія рабінзоны. Кастрычнік. «Востраў рабінзонаў»
У кастрычніку каманда акцябрат школы «Дзьмухаўцы» пачала падарожжа па рэспубліканскай квэст-гульні з QR кодамі «Палескія рабінзоны». Першымі выпрабаваннямі стала стварэнне ўласнага вугалка рабінзонаў, з якім каманда справілася хутка. Далей усе разам афармлялі першыя старонкі дзённіка, і расшыфроўвалі пісьмо Рабінзона. Заданні»3DD» і «Восеньская прагулка» былі найбольш складанымі, але і цікавымі. Падказка з новым QR кодам была хутка знойдзена і цяпер акцябрат чакаюць новыя лістападаўскія выпрабаванні. Старт дадзены. Поўны наперад!
Школа Актыўнага Грамадзяніна для V-VII класаў: фотаальбом «Сямейныя дынастыі Беларусі»
На гэтым тыдні для вучняў V-VII класаў прайшлі заняткі ў рамках работы Школы Актыўнага Грамадзяніна па тэме «Фотаальбом «Сямейныя дынастыі». Вучні пазнаёміліся з дынастыямі беларусаў, а таксама падрыхтавалі міні-праекты «Мой радавод, мая сям’я». Сустрэчы прайшлі пад дэвізам — «Актыўны грамадзянін шануе і паважае інстытут шлюбу і сям’і, ён — адказны сем’янін».
Адзіны дзень інфармавання для VIII-IX класаў у кастрычніку «Школа Актыўнага Грамадзяніна» (ШАГ-2)
28 кастрычніка старшакласнікі прынялі ўдзел у адзіным дні інфармавання для VIII-IX класаў па тэме «Гонар за Беларусь. Здароўе кожнага з нас – галоўная каштоўнасць». Вучні пазнаёміліся з дасягненнямі аховы здароўя, фармацэўтыкі. У нашай краіне створаны ўсе ўмовы для захавання і ўмацавання здароўя, бо ад здароўя кожнага залежыць здароўе грамадства, нацыі. Наша здароўе — гэта перш за ўсё наш лад жыцця. І менавіта ад нас залежыць ці будзе ў ім месца шкодным звычкам, або перавага будзе аддадзена фізічнай актыўнасці, спорту, рацыянальнаму харчаванню і да т.п. – здароваму ладу жыцця.
Школа Актыўнага Грамадзяніна для VIII-XI класаў. Кастрычнік 2021 г.
28 кастрычніка для старшакласнікаў пройдзе адзіны дзень інфармавання па тэме «Гонар за Беларусь. Здароўе кожнага з нас – галоўная каштоўнасць» (аб дасягненнях аховы здароўя, фармацэўтыкі).
Прыём у акцябраты
26 кастрычніка ў школе прайшло свята «Пасвячэнне ў акцябраты», на якім вучні 2 класса праходзілі выпрабаванні ў краіне Няведайкі і знаходзілі правілы акцябрат. Вучні 2 класса справіліся з усімі выпрабаваннямі, якія ім падрыхтавалі Адзінка, Двойкі, Памылка і Клякса. Павіншаваць новых членаў ГА «БРПА» прыйшлі Старшыня савета дружыны Скобля Аліна, якая ўручыла кожнаму акцябронку салодкую паштоўку. Ад імя членаў ГА «БРСМ» выступіла сакратар школы Жур Ангеліна, якая пажадала другакласнікам цікавых прыгод, добрага настрою, сяброўства, прыемных нечаканасцей і падаравала кожнаму карысныя падарункі.
Цімураўцы.By.Кастрычнік. Цімураўскі рух
Вось і адбылася першая сустрэча піянераў 8 класа на конкурсе «Цімураўцы.By», дэвіз якога «З дабром у сэрцы» . На працягу года каманда школы «Бумеранг. Дабро заўсёды вяртаецца» будуць праходзіць навучанне па розных валанцёрскіх напрамках, што дапаможа прыдумаць унікальную праграму да Дня абароны дзяцей і стварыць незабыўны дзень для маленькіх жыхароў нашай Радзімы. На першым занятку піянеры даведаліся пра добраахвотніцтва, якое аб’ядноўвае неабыякавых хлопчыкаў і дзяўчынак, пра рух ГА «БРСМ» «Добрае сэрца», а таксама стварылі партрэт сучаснага цімураўца.
Інфармацыяная кампанія «ZOOM-Дзеці ў руху за клімат»
Напярэдадні Еўрапейскага тыдня ўстойлівай энергіі, які праводзіцца ў свеце з 25 па 29 кастрычніка, ва ўстанове адукацыі «Хараўская сярэдняя школа» з 18.10 па 23.10 прайшоў Тыдзень клімату. Навучэнцы 4 класа разам з класным кіраўніком Драздовай В.А. прынялі ўдзел у інфармацыйнай кампаніі «ZOOM-Дзеці ў руху За клімат». Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся, як зрабіць штодзённыя падарожжа ў школу, дадому, у госці экалагічнымі, г. зн. бяспечнымі для прыроды і карыснымі для здароўя: праводзілі заняткі на экалагічную тэматыку, бралі інтэрв’ю ў бацькоў, сяброў, настаўнікаў, праводзілі досведы і эксперыменты. Усе атрыманыя вынікі вучні фіксавалі ў сваіх працоўных сшытках.
З 18 па 23 кастрычніка ў школе праходзіў тыдзень «Бяспечны інтэрнэт»
З 18 па 23 кастрычніка праходзіў тыдзень «Бяспечны інтэрнэт». Вучні змаглі задаць свае пытанні падчас работы інфармацыйнай пляцоўкі “Парады дзецям у Інтэрнэце”, наведалі гульню-падарожжа “Вясёлы інтэрнэт” і круглы стол «Правапарушэнні і злачынствы ў сетцы Інтэрнэт – прававая адказнасць”. Таксама на працягу тыдня прайшлі тэматычныя і інфармацыйныя гадзіны.