Суботні дзень ўзаемадзеяння з сям’ей
Гэты суботні дзень вельмі насычаны на ўдзел у мерапрыемствах. Для навучэнцаў і іх бацькоў была прапанавана гульнёвая праграма “7 Я”, гадзіна зносін “Мая сям’я – маё багацце”, сямейныя старты “Спорту — ТАК!”, работа бацькоўскага камітэту, а таксама вучні наведалі літаратурны вечар “Поющий нерв эпохи” у рамках занальнага цэнтра “Адпачываем з карысцю” на базе ДУА “Кляпацкая сярэдняя школа” і там жа наведалі выставу «Па матэрыялах расследавання фактаў генацыду беларускага народа».
С 18 декабря по 22 декабря в школе прошла неделя знаний ПДД
С 18 декабря по 22 декабря в школе прошла неделя знаний Правил дорожного движения «Знать правила движения – большое достижение!» . В рамках недели на сайте учреждения образования размещена информация по предупреждению детского дорожно-транспортного травматизма, проведены с учащимися профилактические беседы по предупреждении детского дорожно-транспортного травматизма, прошел информационный вестник «Безопасные зимние дороги» и конкурс рисунков «Знать правила движения – большое достижение!»
Рэспубліканскі маладзёжны праект «100 ідэй для Беларусі»
21 снежня ў Брэсцкім навукова-тэхналагічным парку актывісты ГА «БРСМ» Босак Марыя і Давідзенка Вадзім, навучэнцы 11 класа дзяржаўнай установы адукацыі «Хараўская сярэдняя школа», пад кіраўніцтвам настаўніка гісторыі і грамадазнаўства Грыгор’евай Вікторыі Віктараўны прынялі ўдзел у абласным туры Рэспубліканскага маладзёжнага праекта «100 ідэй для Беларусі», абараняючы свой праект «Дабрыня ў нашым сэрцы» у намінацыі «Грамадства і сацыяльная сфера».
Адзіны ўрок, прысвечаны жыццю і дзейнасці асветніцы Ефрасінні Полацкай.
Сёння ва ўсіх класах школы прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны жыццю і дзейнасці асветніцы Ефрасінні Полацкай. У 1-6 класах урок правяла Марчык Т.П., а для 7 — 11 класаў правяла ўрок Сталярчук Ж.А., урокі прайшлі з удзелам настаяцеля храма «Спорительница хлебов» Кавальскім А.В.. На мерапрыестве дзеці даведаліся пра жыццё вялікай святой, пра яе ўклад у развіццё беларускай культуры. З яе імем звязана адкрыццё першых адукацыйных устаноў і бібліятэк, стварэнне школы архітэктуры і жывапісу, развіццё рамёстваў. Сярод заслуг Ефрасінні Полацкай пераклад і перапісванне кніг, навучанне простых людзей грамаце. З імем прападобнай Ефрасінні звязана будаўніцтва Спаса—Праабражэнскага храма, стварэнне Полацкім майстрам Лазарам Бокшам яго знакамітага Крыжа-шэдэўра старажытна-беларускага ювелірнага мастацтва.
Суботні Дзень экалагічнага выхавання
У суботні дзень навучэнцы змаглі паўдзельнічаць у віктарыне “Прыгажосць вакол нас”, наведаць гадзіну зносін “Зямля просіць дапамогі”, паглядзець і абмеркаваць відэаролікі “Экалагічныя праблемы”.
Старт Рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці «
15 снежня 2023 года дэлегацыя навучэнцаў Пружанскага раёна прыняла ўдзел у дабрачынным навагоднім свяце для дзяцей на базе дзяржаўнай прыродаахоўнай установы «Нацыянальны парк «Белавежская пушча». Пропускам на гэтае свята стала добрая вучоба, перамога на Алімпіядах, у конкурсах. Запрашэнне атрымалі і дзеці, якія маюць патрэбу ў клопаце дзяржавы – з асаблівасцямі здароўя, выхаванцы дзіцячых дамоў, а таксама дзеці са шматдзетных і няпоўных сем’яў.
Прадстаўнікамі ад нашай школы былі Русак Марына і Гузарэвіч Андрэй. Марына Русак ніколі не была ў пушчы. Запрашэнне на свята стала для дзяўчынкі вялікім сюрпрызам. «Тут вельмі прыгожа, як у казцы.» — прызналася дзяўчыка беларускім карэспандэнтам.
Рэспубліканская акцыя «Нашы дзеці» стартавала 15 снежня, і будзе працягвацца ўсе навагоднія і калядныя святы.