Лета на здароўе! Справа №3 «Бяспечнае лета»
Напрацягу двух дзён хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі новую справу і новыя заданні. На гэты раз юныя даследчыкі вывучалі правілы бяспечных паводзін на летніх канікулах. У рамках акцыі «Канікулы без дыму і агню» прайшлі пазнавальная гульня «Бяспека — гэта важна», онлайн-экскурсія ў Столінскі цэнтр бяспекі, чэмпіянат па крыжаванкам і рэбусам «Пытанні бяспекі».