Летнія прыгоды. Дзень сёмы…Самастойнасць — гэта пра нас!

Сёння ў лагеры быў аб’яўлены Дзень дзіцячай ініцыятыўнасць. Выхаванцы старэйшага атрада дапамагалі важатым малодшых атрадаў. Па выніках дня самыя актыўныя дзеці стануць важатымі на дні самакіравання. Таксама сёння атрады пабывалі на экскурсіі ў музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» і наведалі выставу «Генацыд на Пружаншчыне: па матэрыялах расследавання», а таксама выратавальную станцыю на Пружанскім возеры.

Продолжить чтениеЛетнія прыгоды. Дзень сёмы…Самастойнасць — гэта пра нас!

Адзіны дзень інфармавання для VIII-XI класаў у снежні «Школа Актыўнага Грамадзяніна» (ШАГ-4)

22 снежня для вучняў VІІІ — ХІ класаў прайшоў адзіны дзень інфармавання па тэме «Гонар за Беларусь. Захоўваем мінулае, цэнім сучаснасць, ствараем будучыню» (вынікі Года гістарычнай памяці). Актывісты ГА «БРСМ» пазнаёміць навучэнцаў са зместам трох інфармацыйных блокаў: «Без тэрміну даўніны (пошукавая і даследчая дзейнасць)»; «Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што захоўваць»; «Гістарычная памяць-сувязь часоў і пакаленняў». Пасля ўсе разам паразважалі над выказваннем «Год гістарычнай памяці павінен ператварыцца ў стагоддзе гістарычнай памяці». Гісторыя Беларусі шматгранная. У нас было шмат трагічных і гераічных старонак у любым гістарычным перыядзе, і нам заўсёды было чым ганарыцца.

Продолжить чтениеАдзіны дзень інфармавання для VIII-XI класаў у снежні «Школа Актыўнага Грамадзяніна» (ШАГ-4)

Экскурсія ў «Пружанскі палацык»: наведванне выставы «Генацыд на Пружаншчыне: па матэрыялах даследавання»

26 лістапада вучні школы сумесна з членамі школьнага атраду правапарадку «Віцязі» наведалі выставу «Генацыд на Пружаншчыне:па матэрыялах даследавання» ў Пружанскім палацыку, а таксама яшчэ раз прайшліся па пакоях музея-сядзібы «Пружанскі палацык» — адзінай ў Беларусі сядзібе стылю мадэрн, якая не змянілася з часу пабудовы. Канцэпцыя экспазіцыі музея-рэстаўрацыя інтэр’ераў шляхецкай сядзібы другой паловы ХІХ-пачатку ХХ стст.

Продолжить чтениеЭкскурсія ў «Пружанскі палацык»: наведванне выставы «Генацыд на Пружаншчыне: па матэрыялах даследавання»

Дружынны этап квэсту «Па слядах Перамогі» сярод акцябрат школы

20 кастрычніка ў рамках Тыдня акцябрат «Зорачкі дзяцінства» сярод акцябрат прайшоў дружынны этап «Па слядах Перамогі». Тры каманды акцябрат згодна з маршуртнымі лістамі праходзілі розныя выпрабаванні на кемлівасць, спрытнасць, адказвалі на пытанні квіза пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны, і ўсё гэта неабходна было рабіць як мага хутчэй. Каманды на ўсіх этапах суправаджадлі члены пярвічнай арганізацыі ГА «БРСМ», але не падказвалі, таму што галоўнай умовай гульні была сумленнасць. У выніку перамогу святкавала каманда «Нашчадкі», якая і будзе абараняць гонар школы на раённым этапе квэсту.

Продолжить чтениеДружынны этап квэсту «Па слядах Перамогі» сярод акцябрат школы