Адзіны дзень інфармавання для VIII-XI класаў у снежні «Школа Актыўнага Грамадзяніна» (ШАГ-4)

22 снежня для вучняў VІІІ — ХІ класаў прайшоў адзіны дзень інфармавання па тэме «Гонар за Беларусь. Захоўваем мінулае, цэнім сучаснасць, ствараем будучыню» (вынікі Года гістарычнай памяці). Актывісты ГА «БРСМ» пазнаёміць навучэнцаў са зместам трох інфармацыйных блокаў: «Без тэрміну даўніны (пошукавая і даследчая дзейнасць)»; «Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што захоўваць»; «Гістарычная памяць-сувязь часоў і пакаленняў». Пасля ўсе разам паразважалі над выказваннем «Год гістарычнай памяці павінен ператварыцца ў стагоддзе гістарычнай памяці». Гісторыя Беларусі шматгранная. У нас было шмат трагічных і гераічных старонак у любым гістарычным перыядзе, і нам заўсёды было чым ганарыцца. Перш за ўсё тым, што нашы людзі, беларусы, тысячагоддзямі жылі на гэтым геапалітычным скрыжаванні, праз якое пракаціліся тысячы ваенных канфліктаў, і, нягледзячы ні на што, адстаялі сваё права жыць і развівацца на гэтай зямлі. Без ведання мінулага немагчыма паспяховая будучыня. Менавіта таму на дзяржаўным узроўні такая вялікая ўвага надаецца захаванню гістарычнай памяці, гераічнай спадчыны і праўды аб усіх перыядах жыцця нашага народа.

Добавить комментарий