Суботні дзень пазітыву і добрага настрою
Субота 23 студзеня ў школе стала Днём пазітыва і добрага настрою. Сёння вучні наведалі мультурок “Сяброўства пачынаецца з усмешкі” і гадзіну зносін “Як шчасце залежыць ад здароўя”. Таксама сёння творчая каманда школы прыняла ўдзел у раённым этапе рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці “Добры дзень, свет!” .
«Верце ў цуды, тады ім прасцей адбывацца!»
25 снежня вучаніца 4 класа Мелеш Валерыя наведала святочнае прадстаўленне «Добрае каралеўства Эльзы», якое прайшло на сцэне Гарадскога Палаца Культуры. Валерыя прыняла ўдзел у конкурсе для вучняў 1-4 класаў агульнаадукацыйных школ на лепшую навагоднюю казку «Зімовыя прыгоды Дзеда Мароза ў Пружанах», па выніках якога Дзед Мароз перадаў дзяўчынцы запрашэнне на свята. І як напісала сама Валерыя ў фінале казкі: «Верце ў цуды, тады ім прасцей адбывацца!»
Дараванне-2020
24 снежня ў святочнай абстаноўцы Дед Мароз і Снягурка разам з дырэктарам школы Нінай Міхайлаўнай Сідарук уручылі дыпломы вучням школы, лаўрэатам прэміі таленавітай моладзі «Дараванне-2020», Барысевіч Ангеліне і камандзе «То ли еще будет» за перамогі ў абласных конкурсах. Таксама пісьмы падзякі атрымалі маці Барысевіч Ангеліны і кіраўнік каманды — намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Аляксандра Аляксандраўна Фядотава.