Лепшыя юныя інспектары дарожнага руху

16 красавіка каманда юных інспектараў дарожнага руху «Святлафор» (Губарык Маргарыта, вучаніца 4 класа; Лушчык Максім, вучань 5 класа; Губарык Ганна і Аліфірук Уладзіслаў, вучні 6 класа; Салагуб Алена і Вахновіч Антон, вучні 7 класа; Кавальскі Уладзіслаў і Скобля Аліна, вучні 8 класа; кіраўнікі Фядотава Аляксандра Аляксандраўна і Вашчук Марына Мікалаеўна) заняла першае агульнакаманднае месца сярод 15 устаноў адукацыі на раённым конкурсе юных інспектараў дарожнага руху і будзе выступаць на занальным этапе конкурса, які пройдзе ў г.Баранавічы.

Продолжить чтениеЛепшыя юныя інспектары дарожнага руху

Удзел у абласным этапе рэспубліканскага конкурсу «Лідар года»

31 сакавіка пераможца раённага этапа конкурса «Лідар года» Скобля Аліна разам з группай падтрымкі (Імховік Вераніка, Губарык Маргарыта, Ліштван Лізавета, Губарык Ганна, Жур Ангеліна, Зыбін Арцём, Кавальская Таццяна, кіраўнік Фядотава Аляксандра Аляксандраўна) выступіла на абласным этапе конкурса, які праходзіў у ЦМТ г.Брэста. Аліна разам з камандай выступілі творча, яскрава і яшчэ раз даказалі, што піянеры Хараўской сярэдняй школы і Пружанскага раёна творчыя і яскравыя!

Продолжить чтениеУдзел у абласным этапе рэспубліканскага конкурсу «Лідар года»

Перамога ў раённым этапе конкурса «Піянер года-2022»

19 лютага Скобля Аліна прыняла ўдзел у раённым этапе конкурса «Піянер-года». Конкурс уключаў у сабе чатыры этапы: візітка «Лідар будучыні», «TikTok-партфоліа», «IQ-прэзентацыя» і «Талент». Аліну на конкурсе падтрымлівалі Чарэшка Аляксандра, Губарык Маргарыта, Ліштван Лізавета, Губарык Ганна і Жур Ангеліна. З конкурсу дзяўчынкі вярнуліся з перамогай, а значыць лепшы піянер года знаходзіцца ў Хараўской сярэдняй школе і гэта — Скобля Аліна. Віншуем Аліну, яе групу падтрымкі і жадаем поспехаў на абласным этапе.

Продолжить чтениеПерамога ў раённым этапе конкурса «Піянер года-2022»

ХХІХ Рэспублісканскі чэмпіянат па інтэлектуальных гульнях

23 студзеня каманда школы «Ой, да ладно» прыняла ўдзел у ХХІХ Рэспубліканскім чэмпіянаце па настольных гульнях, які праходзіў у Цэнтры моладзевай творчасці ў г.Брэсце. Таксама старшакласнікі наведалі з экскурсійнай праграмай Брэсцкі краязнаўчы музей.

 

 

Продолжить чтениеХХІХ Рэспублісканскі чэмпіянат па інтэлектуальных гульнях