Лінейка, прысвечаная пачатку IV чвэрці

Пачатак IV вучэбнай чвэрці — гэты перыяд асабліва важны, бо наперадзе навучэнцаў чакаюць экзамены, выніковыя кантрольныя работы і падрыхтоўка да летніх канікул.

Дырэктар школы Сідарук Ніна Мхайлаўна ў чарговы раз нагадала навучэнцам пра важнасць захавання правілаў паводзін аб грамадскіх месцах, на дарозе, у школе. Таксама былі адзначаны дыпломамі галоўнага аддзела па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама навучэнцы нашай школы (Губарык Ганна, Новік Кірыл, Кудрэйка Вераніка, Слабажанінава Яна, Цямчык Ульяна, Карпыза Людміла, Новік Сяргей, Аліфірук Арцём) пераможцы абласнога этапу VIII Рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці «Здравствуй, мир!» у намінацыях » Тэатр моды», «Вакальная творчасць».

Продолжить чтениеЛінейка, прысвечаная пачатку IV чвэрці

Усебеларуская акцыя «Мы — грамадзяне Беларусі!»

Усебеларуская акцыя » Мы-грамадзяне Беларусі!», прысвечаная Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, прайшла сёння ў Пружанскім раённым выканаўчым камітэце. У першай частцы мерапрыемства для навучэнцаў была арганізавана экскурсія ў Суд Пружанскага раёна, дзе маладыя грамадзяне пазнаёміліся з работай судовай сістэмы Беларусі. Пасля навучэнцаў чакала сустрэча з прадстаўнікамі раённай улады, якія расказалі аб структуры выканаўчай і заканадаўчай улады ў райвыканкаме.

У акцыі прыняла ўдзел і вучаніца нашай школы Губарык Ганна, якая была ўзнагароджана дыпломам I ступені за ўдзел у раённым конкурсе эсэ «Пасланне Прэзідэнту».

 

Продолжить чтениеУсебеларуская акцыя «Мы — грамадзяне Беларусі!»

Конкурс юных экскурсаводаў

Продолжить чтениеКонкурс юных экскурсаводаў

Удзел у занальным аглядзе абласнога этапу VIII Рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці «Здравствуй, мир!»

1 лютага 2025 года навучэнцы нашай школы прынялі ўдзел у занальным аглядзе абласнога этапу VIII Рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці «Здравствуй, мир!» у г. Брэсце.

Агляд-конкурс праводзіўся з мэтай грамадзянска-патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання падрастаючага пакалення пад дэвізам «Беларусь-краіна падвігу, жыццё i дасягненяў!».

Продолжить чтениеУдзел у занальным аглядзе абласнога этапу VIII Рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці «Здравствуй, мир!»

Раённы этап рэспубліканскага конкурсу «Лідар года»

Продолжить чтениеРаённы этап рэспубліканскага конкурсу «Лідар года»

Піянерскі рынг

26 кастрычніка у рамках работы занальнага цэнтра «Адпачываем з карысцю» у шосты школьны дзень на базе ДУА «Кляпачская сярэдняя школа» прайшла інтеллектуальная гульня «Піянерскі рынг». Ва ўпартай барацьбе перамогу атрымалі піянеры нашай школы. Віншуем і ганарымся!

Продолжить чтениеПіянерскі рынг

Раённы этап рэспубліканскага агляду-конкурсу Дзедаў Марозаў і Снягурак «ЁЛКА-ФЭСТ — 2024»

26 кастрычніка 2024 года на базе дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі «Цэнтр творчасці дзяцей моладзі г.Пружаны» адбыўся раённы этап рэспубліканскага агляду-конкурсу Дзедаў Марозаў і Снягурак «ЁЛКА-фэст — 2024». Нашы Дзед Мароз і Снягурка па выніках конкурсу атрымалі дыплом ІІІ ступені. Віншуем ганарымся!

Продолжить чтениеРаённы этап рэспубліканскага агляду-конкурсу Дзедаў Марозаў і Снягурак «ЁЛКА-ФЭСТ — 2024»

Раённае першынства па лёгкай атлетыцы

18 і 19 кастрычніка  навучэнцы 5-11 класаў прынялі актыўны ўдзел у восеньскім першынстве па лёгкай атлетыцы і ў чарговы раз паказалі добрыя вынікі: 2 месца Новік Сяргей і 3 месца Слабажанінава Яна занялі у бегу на 100 метраў. Спаборніцтвы прайшлі на гарадскім стадыёне» Мухавец » г.Пружаны. Віншуем і ганарымся!

Продолжить чтениеРаённае першынства па лёгкай атлетыцы

Гонар нашай школы!

Упершыню ў гісторыі нашай школы ва ўступнай кампаніі 2024 года выпускніца нашай школы Басак Марыя атрымала максімальны рэзультат 100 балаў на цэнтралізаваным тэсціраванні  па нямецкай мове. Віншуем і ганарымся!

Продолжить чтениеГонар нашай школы!