Адкрыты абласны фестываль-конкурс юных мадэльераў «Brest junior fashion»
26 красавіка 2025 г. навучэнцы нашай школы прадставілі сваю калекцыю адзення «Папяровае адраджэнне» ў адкрытым абласным фестывалі-конкурсе юных мадэльераў «Brest junior fashion». Фестываль праводзіўся ў мэтах папулярызацыі і падтрымкі юных талентаў, умацавання і ўстанаўлення кантактаў паміж творчымі аб’яднаннямі юных мадэльераў.
Нашы дзяўчынкі ўзнагароджаны дыпломам ІІ ступені галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта. Кіраўнік: Астанкова А.У. Віншуем і ганарымся!