Круглы стол «Адказнасць за парушэнне Правілаў дарожнага руху» ў рамках Адзіных дзён ведаў Правілаў дарожнага руху
16 снежня, у трэці чацвер месяца ў класах прайшлі круглыя сталы «Адказнасць за парушэнне Правілаў дарожнага руху» ў рамках Адзіных дзён ведаў Правілаў дарожнага руху. Падчас сустрэчы вучні ўспомнілі правілы паводзін на дарозе ў зімовы перыяд, а таксама правілы паводзін у грамадскім транспарце, пазнаёміліся з відамі адказнасці за парушэнне Правілаў дарожнага руху.
Акцыя «Бяспечныя канікулы» ў рамках Адзіных дзён ведаў Правілаў дарожнага руху
21 кастрычніка ў рамках Адзіных дзён ведаў Правілаў дарожнага руху ва ўстанове адукацыі прайшла гадзіна зносін «Бяспечныя канікулы», а таксама члены Савета старшакласнікаў правялі акцыю «Флікер — твой надзейны сябар». Падчас акцыі яны не толькі праверылі наяўнасць флікераў у вучняў і работнікаў школы, але і правялі інфармацыйную кампанію аб неадходнасці нашэння флікера ў цёмны час сутак.
Практычныя заняткі «Бяспечная дарога» ў рамках Адзіных дзён ведаў Правілаў дарожнага руху
У трэці чацвер верасня у рамках Адзіных дзён ведаў Правілаў дарожнага руху вучні школы наведалі практычныя заняткі на пляцоўцы па Правілах дарожнага руху, якія былі прысвечаны бяспечнай дарозе. Члены атрада ЮІД «Светлафор» нагадалі правілы дарожнага руху, а таксама правялі віктарыну на веданне дарожных знакаў і гульню «Пешаход-вадзіцель».
З 1 па 10 верасня ў школе прайшла Дэкада бяспечных паводзін у рамках акцыі «Адзіны дзень бяспекі»
Дэкада бяспечных паводзін у новым навучальным годзе пачалася з трэніровачнай эвакуацыі з будынка школы і вуснага часопіса «У новы навучальны год толькі з бяспечнымі паводзінамі». Падчас інфармацыйных гадзін “Бяспечныя паводзіны – адказныя паводзіны” вучні разам з класнымі кіраўнікамі прагаварылі правілы бяспечных паводзін у школе, дома, на дарозе.