Суботні дзень прапаганды здаровага ладу жыцця

У рамках правядзення Дня прапаганды здаровага ладу жыцця навучэнцы прынялі ўдзел у першынстве па шашкам, паўдзельнічалі ў віктарыне «Здаро’е на градцы». У гэты дзень Члены ГА «БРПА» і ГА «БРСМ» правялі акцыю «Ад усёй душы.» А таксама наведалі заняткі па праграме дадатковай адукацыі ваенна-патрыятычнага профілю»Юны армеец».

Продолжить чтениеСуботні дзень прапаганды здаровага ладу жыцця

Урачыстая лінейка, прысвечаная пачатку III чвэрці

8 студзеня адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная пачатку трэцяй чвэрці. Дырэктар школы падзякавала навучэнцаў за падрыхтоўку і правядзенне навагодніх святаў, уручыла дыпломы за інтэлектуальныя і творчыя дасягненні, падвяла вынікі акцыі «Карысныя канікулы», нагадала навучэнцам аб правілах бяспечных паводзін.

Продолжить чтениеУрачыстая лінейка, прысвечаная пачатку III чвэрці

Зімовыя прыгоды на канікулах. Навагоднія святы

29 снежня ў школе для вучняў прайшлі навагоднія святы. У гэты дзень акрамя Дзеда Мароза і Снягуркі да хлопчыкаў і дзяўчынак завіталі таксама жыхары казачнага лесу. Святы прайшлі цікава і весела. Няхай так жа пройдзе ўвесь надыходзячы 2024 год.

Продолжить чтениеЗімовыя прыгоды на канікулах. Навагоднія святы

Урачыстая лінейка

Продолжить чтениеУрачыстая лінейка

210 Авіяцыйны палігон

12 снежня навучэнцы 9-11 класаў разам з кіраўніком па ВПВ Скобля Ю. М. і настаўнікам фізічнай культуры Карнялюк В.В. наведалі 210 авіяцыйны палігон в/ч 39212. Салдаты прадэманстравалі разборку і зборку аўтамата акс74у і далі магчымасць вучням зрабіць гэта самім. Таксама ўсе змаглі прымерыць касцюм хімабароны, процігаз, шлем «Скат», бронекамізэльку 4 кл, паглядзелі з чаго складаецца рэчмяшок. Таксама правялі экскурсію па палігоне і паказалі ваенную тэхніку. Усе навучэнцы засталіся пад уражаннем і з добрым настроем.

Продолжить чтение210 Авіяцыйны палігон

Наведванне выставы

5 снежня вучні 11 класа правялі экскурсію для навучэнцаў 5 класа  «Па матэрыялах расследавання фактаў генацыду беларускага народа». Члены ГА «БРСМ», удзельнікі аб’яднання па інтарэсах  «Школьны музей» расказвалі вучням аб ўспамінах ўдзельнікаў і відавочцаў ваенных падзей».

Продолжить чтениеНаведванне выставы

Мерапрыемствы ў рамках Сусветнай кампаніі супраць СНІДу і Сусветнага дня прафілактыкі СНІДу

У рамках  Сусветнай кампаніі супраць СНІДу і Сусветнага дня прафілактыкі СНІДу на працягу лістапада-снежня праходзілі наступныя мерапрыемствы па тэме: класныя гадзіны “Гаворым пра ВІЧ”, спартландыя “Небяспека –СНІД”, творчы конкурс  малюнка, плаката па праблеме ВІЧ / СНІД “Небяспека –СНІД”, прайшоў інфармацыйны дзень па прафілактыцы ВІЧ- інфекцыі, фарміраванні адказных адносін да здароўя, талерантнага стаўлення да людзей, якія жывуць з ВІЧ, для членаў калектыва, актывісты ГА «БРСМ» распаўсюджвалі інфармацыйна-адукацыйныя памяткі па праблеме ВІЧ / СНІД сярод насельніцтва, вучні нведвалі выставу ў школьнай бібліятэцы  “ВІЧ/СНІД – ведай і жыві”, а таксама размяшчалася на сайце ўстановы адукацыі інфармацыя аб мерапрыемствах, праведзеных да Сусветнага дня прафілактыкі СНІДу.

Продолжить чтениеМерапрыемствы ў рамках Сусветнай кампаніі супраць СНІДу і Сусветнага дня прафілактыкі СНІДу

Наведванне школьнай выставы «Па матэрыялах расследавання фактаў генацыду беларускага народа»

13 лістапада для вучняў 1 класа і 14 лістапада для вучняў 10 — 11 класаў было арганізавана наведванне школьнай выставы «Па матэрыялах расследавання фактаў генацыду беларускага народа». Экскурсіі правялі члены ГА «БРСМ», кіраўнік і ўдзельнікі аб’яднання па інтарэсах «Школьны музей», якія расказвалі аб некаторых фактах  генацыду на нашай тэрыторыі, аб зверствах, учыненых нямецка-фашысцкімі акупантамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Продолжить чтениеНаведванне школьнай выставы «Па матэрыялах расследавання фактаў генацыду беларускага народа»

Экскурсія ў г. Мінск

11 лістапада навучэнцы ўстановы адукацыі наведалі горад Мінск. Незабыўныя ўражанні пакінула экскурсія ў Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці. Дзеці пазнаёміліся з экспазіцыяй музея, якая ахоплівае перыяд сучаснай гісторыі Рэспублікі Беларусь і прысвечана палітычнаму, эканамічнаму, навуковаму, культурнаму і спартыўнаму жыццю краіны. А таксама змаглі прыадчыніць для сябе некаторыя таямніцы стварэння і гісторыі кіно, наведаўшы нацыянальную кінастудыю «Беларусьфільм».

Продолжить чтениеЭкскурсія ў г. Мінск