Дзень піянерскага сяброўства
«Разам весялей!»- пад такім дэвізам у піянерскай дружыне імя П. І. Клімука прайшоў Дзень піянерскай дружбы. Дзень пачаўся з сонечнага танца пад песню «Тэрыторыя дзяцінства», а працягнуўся акцыяй, падчас якой піянеры і акцябраты зрабілі піянерскі карагод.
Пионерская дружба! Что может быть лучше?
Когда с тобой рядом шагает твой друг!
Давайте дружить вместе все на планете,
И пусть будет мир во всем мире вокруг!
Удзел ва ўрачыстым мітынгу да Дня Перамогі
З 3 мая па 8 мая ў школе праходзіў Тыдзень герба і сцяга
З 3 мая па 8 мая ў школе праходзіў Тыдзень “9 мая – Дзень Перамогі”
Фестываль ваеннай песні «Дзякуй прадзеду за Перамогу»
У рамках Тыдня «9 мая — Дзень Перамогі» ў школе прайшоў фестываль ваеннай песні. Кожны клас выступіў з песняй ваенных гадоў. «Кацюша», «Тры танкіста», «Смуглянка»… Цікава і кранальна прайшоў фестываль, прысвечаны песням пра вайну, прысвечаны памяці тых, хто аддаў сваё жыццё за сучасную мірную будучыню. Але ёсць памяць, якой не будзе канца, — гэта памяць падрастаючага пакалення.
Адзіны дзень інфармавання для VIII-IX класаў у красавіку «Школа Актыўнага Грамадзяніна» (ШАГ-8)
Акцыя «Упершыню ў свеце! Чалавек у космасе!»
12 красавіка піянеры школы разам з членамі ГА «БРСМ» правялі акцыю «Упершыню ў свеце! Чалавек у космасе!», прысвечанай Сусветнаму дню касманаўтыкі. Кожны ўдзельнік змог пазнаёміцца з інфармацыяй пад кодавай назвай «60», размаляваць сваю ракету або скласці пазл, каб даведацца новыя факты пра першы палёт Юрыя Гагарына ў космас.